
Ілюстрацыйнае фота
З пачатку года ў Слоніме было прададзена 58 кватэр, інфармуе Дзяржаўны камітэт па маёмасці РБ.
Лідар па кошце кватэр у райцэнтрах вобласці — Ліда, дзе 1 кв. м каштуе 513$. За першы квартал тут было зарэгістравана 139 выпадкаў куплі-продажу кватэр.
У Ваўкавыску і Ашмянах сярэдні кошт 1 кв. м складае 376$ і 380$ адпаведна, хоць колькасць аперацый з маёмасцю тут ніжэйшая — 46 і 33 прададзеныя кватэры адпаведна.
Найменш прадалі кватэр у Навагрудку — усяго 26. Аднак кошт 1 кв. м жылля ў гэтым райцэнтры перавысіў адзнаку ў 400 даляраў.
224 выпадкі куплі-продажу кватэр было зафіксавана ў сакавіку ў Гродне. Гэта на 49 выпадкаў больш, чым у лютым.
Самыя папулярныя кватэры — двухпакаёўкі. За сакавік у Гродне заключылі 106 дамоваў аб куплі-продажы такога жылля. На другім месцы — аднапакаёўкі, на трэцім — трохпакаёўкі.
Сярэдні кошт квадратнага метра жылля ў Гродне складае 577 даляраў ЗША.