Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3904
USD 2.1141
RUB(100) 3.2817
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Жыццё вачыма чытача: «Усе мае знаёмыя скардзяцца, што пенсіі не хапае»

6 апреля 2018 11:02
479
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

«Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час?» — спыталі мы ў нашых чытачоў.

Анатоль Альшэўскі з Дзятлава, пенсіянер, 62 гады:
«Зноў навезлі гравію і разраўнялі па асфальце…»
— Усе жывыя-здаровыя. У Беларусі ўсё спакойна — і гэта добра. А вось у нас у Дзятлаве ёсць вуліца Азёрная, на якой я жыву. Вуліца наша працягласцю будзе не большай за 250 метраў. Але рух машын на ёй даволі вялікі, бо яна вядзе да паліклінікі, сырзавода і на аўтатрасу Слонім — Ліда. Гадоў сем назад пры ямачным рамонце на нашу вуліцу прывезлі некалькі самазвалаў гравію, пусцілі грэйдар, разраўнялі — і ўвесь рамонт. Гравій гэты вельмі хутка высыхае, бо ляжыць на сухім асфальце. А калі высахне, то пры руху машын за кожнай машынай стаіць слуп пылу. Мы, жыхары вуліцы, задыхаемся тады ад пылу. Толькі калі пройдзе дождж, тады некалькі гадзін дыхаем чыстым паветрам, а потым — зноў пылішча. Пыл асядае на дрэвах, дамах, вокнах. Мы шмат разоў звярталіся ў райвыканкам, каб вырашылі гэтую праблему. Усяго і трэба пасля зімы, што заліць калдобіны асфальтам, зрабіць сапраўдны ямачны рамонт, калі ўжо няма асфальту, каб заасфальтаваць усю вуліцу. Да аднаго кіраўніка раёна хадзілі з гэтым пытаннем, да другога — усё заставалася, як ёсць. Цяпер у нас новы кіраўнік. Да гэтага яшчэ толькі збіраліся звяртацца. Пасля зімы гравію на асфальце заставалася мала, то спадзяваліся, што ямы на вуліцы залатаюць асфальтам. Але дарэмна. Учора (20.03.18. — М.К.) зноў навезлі гравію і разраўнялі па асфальце. Гравій высахне, і мы зноў будзем глытаць пыл на сваёй вуліцы. На гэтай жа вуліцы, толькі глыбей у двары, стаіць дзіцячы садок. То калі машыны хутка ездзяць, пыл і туды трапляе. Мы ўжо думаем, што лепш бы камунальнікі зусім ніякага рамонту тут не рабілі, чым такі. Былі б ямы на дарозе, то машыны ездзілі б паціху і не было б ніякага пылу, — выказаўся Анатоль Іванавіч.

Наталля Яфімік са Слоніма, пенсіянерка КПФ, 57 гадоў:
«Не магу лішнюю цукерку купіць сабе ці ўнукам — пенсіі не хапае»
— Радуюць толькі дзеці і ўнукі. Засмучае, што ўсё ў крамах ёсць, а купіць, што трэба і што хочацца, не можаш, няма за што. Я не магу лішнюю цукерку купіць сабе ці ўнукам — пенсіі не хапае. Дык у мяне яшчэ лічыцца пенсія не малая. Я пайшла на пенсію з КПФ у 50 гадоў. Налічылі тады мне пенсіі 267 рублёў, пакрысе дадавалі, і цяпер атрымліваю 313 рублёў. А каляжанкі мае, хто пайшоў на пенсію пазней, цяпер атрымліваюць па 260-280 рублёў. Канечне, такіх грошай не хапае і многія працягваюць працаваць,
хоць і здароўя ўжо няма. А яшчэ людзі працуюць, каб дзецям дапамагчы… Усе мае знаёмыя скардзяцца, што пенсіі не хапае, — прызналася Наталля Віктараўна.
Яшчэ адзін наш чытач са Слоніма, Яраслаў Халецкі, пенсіянер МУС, які днямі завітаў у рэдакцыю, на пытанне, што яго парадавала ці засмуціла апошнім часам, адказаў зусім лаканічна: «Нічога!»

Читайте также
Обратите внимание