Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
облачно с прояснениями
12 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
12 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
15 °C
EUR 3.057
USD 2.6264
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны: 4 — 8 красавіка

7 апреля 2018 9:38
Поделиться:

2 красавіка 1944 года ў Слоніме была адкрыта выстава народнага мастацтва з прадстаўленымі на ёй ткацкімі вырабамі са Слонімскай акругі. Берлінская газета «Раніца» пісала: «З выстаўленых экспанатаў можна бачыць, што найбольш па-мастацку ткуць свае радзюжкі сялянкі з-пад Казлоўшчыны і з-пад Азярніцы… Між іншым вельмі цікавыя экспанаты выстаўлены Лізай Малышчык з вёскі Пляшкі, Аленай Талерчык з Парэчча, Марыяй Сяргей з Нараставічаў і Аленай Шундрык з Хадзявічаў».

5 красавіка 1923 года ў вёсцы Старыя Дзявяткавічы нарадзіся Барыс Данілюк, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША. Памёр 28 студзеня 2011 года.
4 красавіка 1557 года нарадзіўся Леў Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, слонімскі староста (з 1586 г.), пры якім Слонім перажыў свой першы «залаты век», зрабіўшыся важным эканамічным і палітычным цэнтрам дзяржавы. Памёр у 1633 годзе і пахаваны ў Вільні.

5 красавіка 1918 года ў вёсцы Хмяльніца нарадзілася Марыя Фёдараўна Несцер, свінарка саўгаса «Слонімскі», Герой Сацыялістычнай Працы. У час вайны была поварам у партызанскім атрадзе імя Ракасоўскага. Пасля вайны, працуючы ў саўгасе, дасягала выдатных вынікаў. Так, у 1965 годзе ад кожнай з замацаваных за ёю 34 свінаматак атрымала па 27,5 парасят. 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек і іншай прадукцыі ёй было прысвоена званне Герой Сацыялістычнай Працы.

6 красавіка 1845 года Слонім, які на той час уваходзіў у склад Расійскай імперыі, атрымаў замест гістарычнага новы герб: шчыт, падзелены на дзве часткі, у верхняй з якіх меўся зубр (эмблема Гродзенскай губерні), а ў ніжняй на блакітным полі два скрыжаваныя мячы, паміж якімі стаяла дата «1275» як год, калі Галіцка-Валынскае княства на кароткі перыяд захапіла Слонім.
Васіль Герасімчык

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание