Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.8486
USD 2.5394
RUB(100) 3.4043
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Героем кнігі можа стаць кожны

9 апреля 2018 17:33
Поделиться:

Пісьменнік Кірыл Стаселька

Пісьменнік Кірыл Стаселька зрабіў унікальную прапанову чытачам у межах інфармацыйнай кампаніі свайго рамана «Marginalis». Аўтар паабяцаў, што аднаго з персанажаў сваёй наступнай кнігі назаве імем аднаго са сваіх чытачоў, але для гэтага прапануе прайсці займальны літаратурны квэст

Як сцвярджае аўтар, у раман мае некласічную структуру, у ім адсутнічаюць галоўны герой, галоўнае час і месца дзеяння, ва ўсякім разе відавочным чынам. Пісьменнік прапануе адшукаць у рамане персанажа, які з`яўляецца ці, прынамсі, можа прэтэндаваць на ролю галоўнага героя. Але гэта не такая простая задача, як здаецца, бо ў рамане каля 140 персанажаў.

Кніга Кірыла Стаселькі

«Адзін з персанажаў маёй наступнай кнігі будзе насіць імя чытача, які першым здолее назваць мне галоўнага героя рамана «Marginalis», — кажа Кірыл Стаселька.

Адпаведна, чытачы маюць магчымасць прайсці гэты літаратурны квэст, пакуль пісьменнік не напіша сваю новую кнігу ці, прынамсі, не аддасць яе ў выдавецтва.

Адказы можна адпраўляць аўтару ў сацыяльных сетках або на мэйл: kirstaselka@gmail.com

Marginalis — насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясяткі краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.

Раман «Marginalis» быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса — праектам «Рэкорды Куфара».

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. Cкончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія», магiстратуру і аспірантуру Акадэміі навук. З`яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў» і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя). На дадзены момант з`яўляецца навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій», кіраўніком праекта Infographer.

Фота з архіва Кірыла Стаселькі

Наш канал в Telegram