Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
небольшая морось
11 °C
Мосты
небольшая морось
11 °C
Дятлово
небольшая морось
11 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Камень я магу перадаць у музей яўрэйскай культуры»

12 апреля 2018 12:03
Поделиться:
Жыхар вёскі Дзешкавічы Зэльвенскага раёна Аляксандр Літвінчык патэлефанаваў у рэдакцыю «ГС» і расказаў, што мае камень з надпісам на іўрыце.

Карэспандэнты пабывалі ў гасцях у Аляксандра Літвінчыка і пабачылі камень.
— Гэты камень хутчэй за ўсё раней быў помнікам на яўрэйскіх могілках. Я яшчэ з дзяцінства памятаю, як людзі разбіралі габрэйскія могілкі — усе камяні з магіл забіралі для гаспадарскіх спраў. Мне такое стаўленне да гісторыі не падабаецца. Таму гэты камень магу аддаць у музей, які маюцца стварыць у Вялікай сінагозе ў Слоніме, — сказаў субяседнік, дадаўшы, што ён прачытаў шмат кніг пра іудзеяў і шмат чаго пра іх даведаўся.
Дарэчы, з каменя з надпісам на яўрэйскай мове, які некалі быў надмагільным помнікам, дбайныя гаспадары зрабілі жорны, на якіх малолі зерне на муку.


Па просьбе Аляксандра мы расшыфравалі запіс на камені, а дапамогі папрасілі ў нашай зямлячкі, жыхаркі вёскі Елка Зэльвенскага раёна Лізаветы Барынбаевай, якая трэці год вучыцца ў Ізраілі для падлеткаў з яўрэйскімі каранямі. Лізавеце мы адаслалі фотаздымак каменя.
— Гэты камень хутчэй за ўсё і быў надмагільным помнікам, бо на ім выбіта слова ТАНЦЭБА (), якое з`яўляецца абрэвіятурай і расшыфроўваецца так: «Хай душа яго будзе звязана ў вузле жыцця» (
). Звычайна гэтае слова пішацца на магілах. Таксама ёсць дата — дзявятае чысло месяца нісан (). Нісан — месяц у яўрэйскім календары, прыкладна сакавік-красавік па-нашаму, — распавяла Лізавета Барынбаева.

Наш канал в Telegram