
Слонім, вуліца Брэсцкая. Фота Яўгена Валадашчука

Анастасія Трафімчык скончыла СШ №9 г. Слоніма, педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы і цяпер працуе настаўніцай пачатковых класаў у Гародні
Зладзіць курсы «Мова нанова» ў Слоніме

На занятках курсаў «Мова нанова». Фота intex-press.by
Беларускамоўных людзей у нашай краіне няшмат, але яны ёсць. Часцей за ўсё я сустракаю іх на курсах беларускай мовы «Мова нанова» ў Гародні. Студэнткай курсаў з`яўляюся вось ужо чацвёрты год. За гэты час былі заняткі на розныя цікавыя тэмы, шматлікія знаёмствы з вядомымі беларусамі, спевы, танцы, гульні! «Мова нанова» існуе ў 15 гарадах Беларусі, хочацца, каб і наш горад пабачыў гэтыя курсы. Для слонімцаў гэта будзе магчымасць у нетрадыцыйнай форме вывучаць родную мову і праводзіць карысна час у кампаніі аднадумцаў.
Праводзіць «Марафон экскурсаводаў»

Экскурсія. Фота belpost.by
Каб больш даведацца пра гісторыю роднага Слоніма, прапаную праводзіць экскурсіі па горадзе. Іх правядзенне можна даверыць як прафесіяналам, так і аматарам, гісторыкам. Стварыць суполку ў сацыяльных сетках, каб не толькі слонімцы мелі магчымасць паўдзельнічаць, але і людзі з іншых гарадоў і краін маглі запланаваць візіт у Слонім. Ладзіць конкурсы на самую лепшую экскурсію, рабіць квэсты. Маршруты можна складаць разам, ствараць апытанне на лепшы час правядзення, праводзіць анлайн-трансляцыі і сачыць за колькасцю ўдзельнікаў. З экскурсій можна даведацца шмат карыснага і незвычайнага пра родны горад, пазнаёміцца з новымі людзьмі і атрымаць добрую фізічную нагрузку падчас пешага маршруту альбо катання на ровары.
Стварыць у адрэстаўраванай сінагозе творчую пляцоўку

Госці з замежжа ў сінагозе
З самага дзяцінства назіраю за змяненнямі ў гістарычных будынках Слоніма, і маім доўгачаканым жаданнем з`яўляецца рэстаўрацыя помніка архітэктуры барока — сінагогі. Лічу, што аднаўленне сінагогі павялічыць колькасць замежных турыстаў і цікавасць да гісторыі нашага горада, а таксама краіны. А там ужо «Марафон экскурсаводаў» падключыцца. Вельмі зручна, што сінагога знаходзіцца ў цэнтры горада і мае вялікае памяшканне, таму адбудаваную сінагогу бачу пляцоўкай для правядзення розных імпрэзаў, сустрэч і выстаў.
«Слонім – прыгожы горад з багатай гісторыяй. Прыязджаючы дахаты, люблю сустрэцца з сябрамі, пагуляць па горадзе, заўважыць змяненні ў гістарычных будынках і даведацца пра апошнія навіны са старонак любімай газеты».

Вуліца Даватара ў Слоніме. Фота Яўгена Валадашчука
Три идеи, как улучшить Слоним, от неТипичных слонимчан
Три идеи, как улучшить Слоним, от Андрея Ракевича