Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
14 °C
EUR 6.7682
USD 3.3032
RUB(100) 8.0253
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімская пенсіянерка: «Хвалюе мяне вайна ў Сірыі». Жыццё вачыма чытача

19 апреля 2018 16:14
Поделиться:

Завулак Максіма Багдановіча ў Лабазоўцы

«Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час?» — спыталі мы ў нашых чытачоў.

Валянціна Асотава са Слоніма, пенсіянерка, 80 гадоў: «Апошнім часам хвалюе мяне вайна ў Сірыі»

— Шмат чаго хвалюе яшчэ ў гэтым жыцці. Апошнім часам хвалюе мяне вайна ў Сірыі. Расія туды ўлезла ўжо з галавой, то баюся, каб і Беларусь за сабой не пацягнула. Бо ў нас жа з Расіяй ёсць дамова пра вайсковую ўзаемадапамогу. Яшчэ не даюць забыцца пра іх кошты ў нашых крамах: сёння прыхо­дзіш — адна цана, назаўтра — ужо другая, большая. Здавалася б, куды ім ужо расці? Але растуць. І гэта хвалюе. А вось радуюць мяне мае добрыя дзеці і ўнукі. Гэта сапраўдная мая радасць, — прызналася Валянціна Францаўна.

Ніна Казакевіч са Слоніма, пенсіянерка, 77 гадоў: «Стараемся на дачы зрабіць парадак»

— Нармальна ўсё ў мяне цяпер. Пахаладала толькі, а ўжо цяпла хочацца. Стараемся на дачы зрабіць парадак цяпер. Вясна ж ідзе. Патрэбна ўсё садзіць ды сеяць. Каб і бульба свая была, і памідоры, і гуркі — усё, што зямля дае. Муж і сёння (13.04.18. — М.К.) пайшоў у Лабазоўку на дачу, а я дома прыбіраюся, — расказала Ніна Антонаўна.

Наш канал в Telegram