Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
0 °C
Мосты
переменная облачность
1 °C
Дятлово
переменная облачность
1 °C
Барановичи
пасмурно
0 °C
EUR 2.3787
USD 2.2048
RUB(100) 3.4581
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Першая перамога «Слоніма-2017»

21 апреля 2018 19:51
Поделиться:
21 красавіка ў госці ў Слонім завітала ФК "Орша", каб згуляць з мясцовым клубам.

Для слонімцаў гэта гульня была прынцыповай, бо апошні візіт «Оршы» ў верасні ў Слонім завяршыўся крыўднай паразай для гаспадароў поля з лікам 1:4.

І вось сёння «Слонім-2017» з самага пачатку пайшоў у наступ. Вылучаўся ў складзе слонімцаў Антон Касцючык, які з пачаткам сезону стаў не толькі капітанам, але і сапраўдным лідарам каманды па гульні. І вось на 7-й хвіліне Антон адкрыў лік.

Далей гульня ішла з невялікай перавагай слонімцаў, але яны ніяк не маглі забіць другі гол. Так доўжылася да 90-й хвіліны, калі Дзярнейка, які выйшаў на замену, падвоіў лік. Першая перамога «Слоніма-2017» у сезоне-2018. Цяпер у скарбонцы слонімцаў 4 балы.

Наступны матч «Слонім-2017» правядзе 28 красавіка ў Маладзечне, дзе згуляе з ФК «Чысць».

Зазначым, што клуб арганізуе бас-тур для заўзятараў у Маладзечна, кошт 15 рублёў.

Слонім-2017: Пацэвіч, Глебаў, Красій, Палякаў, Касцючык, Міхальцоў, Скачкоў, Салавей, Харланаў, Азёрскі, Баль.

У запасе засталіся: Чашун, Мацвееў, Дзегцяроў, Дзярнейка, Макараў, Спасюк, Арцюх.

Орша: Быкаў, Казарын, Казлоў, Смунёў, Знак, Калінін, Русак, Хіжняк, Барадзін, Кабачэўскі, Гудзенка.

Запасныя: Камінскі, Суздальцаў, Юрасаў, Щуканцоў, Іваноў, Кітаеў, Кравецкі.

Галы: Касцючык — 7, Дзярнейка — 90.


Фота аўтара і Крысціны Саладуха

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание