Наверх
Слоним
пасмурно
16 °C
Зельва
пасмурно
16 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
пасмурно
17 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На адкрыццё помніка Францішку Скарыну ў Малдове яго аўтара не запрасілі

23 апреля 2018 10:48
Поделиться:

Скульптпр Генік Лойка

Знакамітага беларускага скульптара, аўтара помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну Геніка Лойку ў Кішынёў на адкрыццё не запрасілі

Ганаровая варта каля помніка Скарыну ў Кішынёве

Падчас візіту прэзідэнта РБ у Рэспубліку Малдова ў яе сталіцы ўрачыста быў адкрыты бюст беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Аўтарам яго з`яўляецца Генік Лойка, ураджэнец вёскі Мікелеўшчына, што на Мастоўшчыне. Ён стаў пераможцам конкурсу, аб`яўленага Міністэрствам культуры Беларусі.

Міністры культуры Беларусі і Малдовы Юры Бондар і Моніка Бабук на адкрыцці помніка ў Кішынёве

Помнік устаноўлены у скверы побач з амбасадай Беларусі. Аўтара на адкрыццё помніка не запрасілі і не павіншавалі з гэтай падзеяй.

Як паведамляюць малдаўскія СМІ, у цырымоніі бралі ўдзел міністр адукацыі, культуры і даследаванняў Малдовы Моніка Бабук і міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Як сцвярджае аўтар праекта, на помніку супраць яго пажадання напісана не Францішак, а Францыск. Гэта і стала прычынаю непаразумення паміж скульптарам і чыноўнікамі з міністэрства.

Усе выдаткі на ўстаноўку бюста фінансаваліся з бюджэту Рэспублікі Беларусь.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание