Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.349
USD 2.0884
RUB(100) 3.2751
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Гэрэла ці не гарэла на Астравецкай АЭС? — улады не каментуюць

25 апреля 2018 14:44
429
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, Радыё Свабода, а за імі і іншыя рэсурсы цытуюць актывіста антыядзернага руху Мікалая Уласевіча, які піша пра пажар падчас выпрабавальнага запуску абсталявання аварыйнай сістэмы абароны рэактара Беларускай атамнай станцыі, якая будуецца пад Астраўцом

У дзень 32-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС гэтая тэма выглядае асабліва актуальнай.

Як піша Мікалай Уласевіч на сайце Аб`яднанай грамадзянскай парты, пажар здарыўся яшчэ 17 лютага 2018 года. Дырэкцыя Астравецкай АЭС, аднак, цытуем, «дагэтуль старанна ўтойвае ад шырокай грамадскасці» звесткі пра пажар. У агні, заяўляе ён, «цалкам выгарала электрашчытавая аварыйнай сістэмы абароны рэактара», «а гэта даволі вялікае памяшканне, запоўненае адпаведным дарагім абсталяваннем».

Мікалай Уласевіч

У шчытавой правялі рамонт, згарэлае абсталяванне замянілі, пагарэлыя кабелі здалі на металалом, але цалкам работы па ліквідацыі наступстваў пажару яшчэ не завершаныя, сцвярджае Мікалай Уласевіч.

«Свабода» паспрабавала аператыўна атрымаць каментар на гэты конт у прадстаўнікоў БелАЭС, але там заявілі, што «звестак пра нейкі падобны інцыдэнт у іх няма».

Сам Уласевіч паведаміў «Свабодзе», што мае гэтыя звесткі з крыніц, якія выклікаюць у яго давер.

«Лукашэнка ж не дакладвае, дырэкцыя атамнай станцыі таксама не дакладвае, — наракае Мікалай Уласевіч на адсутнасць аператыўнай інфармацыі пра здарэнні на будоўлі БелАЭС. — Я атрымліваю інфармацыю ад будаўнікоў, ад людзей, якія таксама нейкім такім чынам атрымліваюць інфармацыю. Але тых людзей, якія мне аб гэтым расказалі, я не буду называць», — цытуе актывіста «Свабода».

Мікалай Уласевіч заклікае неабыякавых людзей выходзіць 26 красавіка  на

«Чарнобыльскі шлях», каб выказаць сваё стаўленне да Чарнобыльскай трагедыі і да атамнай энергетыкі наогул, «каб Чарнобыль ніколі больш не паўтарыўся на нашай беларускай зямлі», паколькі «праблема Астравецкай АЭС стаіць як ніколі востра».

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание