Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 2.2768
USD 2.0511
RUB(100) 3.1859
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Калгаснікам выплачваюць дывідэнды

25 апреля 2018 10:54
Поделиться:
Акцыянерам ААТ «Сянькоўшчына» паводле рашэння агульнага сходу акцыянераў з 2 красавіка сталі выплачваць дывідэнды.

— Па акцыях выйшла 22 рублі 18 капеек. Сказалі, што грошы перашлюць пераводам за кошт калгаса, — сказаў «ГС» 81-гадовы пенсіянер, які адпрацаваў у калгасе ўсё сваё жыццё.

— Далі калгаснікам па 20-25 рублёў, і ўсё. Ніхто пра гэта ў нас тут не гаворыць. Мы ж гэтыя дывідэнды першы раз атрымалі, ніколі іх раней не было, — выказалася пра атрыманне выплат яшчэ адна калгасная пенсіянерка.
На просьбу карэспандэнта расказаць пра выплату дывідэндаў у адміністрацыі ААТ «Сянькоўшчына» адказалі проста:
— Пашукайце інфармацыю на нашым сайце.

Дывідэнды, налічаныя на адну акцыю, згодна з інфармацыяй, змешчанай на сайце гаспадаркі, складаюць 25,497 рубля. Усяго будзе выплачана па дывідэндах 65 808 рублёў 27 капеек. Іх будуць выдаваць да 28 чэрвеня гэтага года.

У ААТ «Сянькоўшчына» налічваецца 2 581 акцыянер, у тым ліку юрыдычных асоб 2 010, з іх 571 — нерэзідэнт Беларусі.

Сярэдняспісачная колькасць працаўнікоў у ААТ — 299 чалавек. Кіраўнікоў і спецыялістаў — 52 чалавекі.

Чысты прыбытак гаспадаркі ў 2017 годзе склаў 1 316 тысяч рублёў, у 2016 годзе — 935 тысяч рублёў.

Раней «Сянькоўшчына» з`яўлялася сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам, ААТ «Сянькоўшчына» было зарэгістравана ў 2017 годзе.

Дывідэнды з 10 красавіка стала выплачваць і ААТ «Слонімскі мясакамбінат». На адну простую акцыю налічана 4,81 рубля.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание