Наверх
Слоним
переменная облачность
14 °C
Зельва
переменная облачность
14 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
ясно
13 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Навошта ў Мастах канава пасярод горада

28 апреля 2018 10:40
Поделиться:
У незвычайнай сітуацыі ўжо не адзін дзясятак гадоў знахо­дзяцца жыхары вуліцы Якуба Коласа, што ў цэнтры Мастоў.

Тут прыватны жылы сектар і людзі маюць агароды, аднак карыстацца як след імі не могуць. Не могуць па прычыне таго, што побач канава, поўная вады, якая нікуды не выцякае.

Калісьці тут праходзіў так званы Бакшыцкі роў, які меў выхад да Нёмана. Пасля таго, як у 80-я гады пачаў будавацца новы мікрараён з праспектам Юнацтва і вуліцай Будаўнікоў, водная сістэма была парушана і роў ператварыўся ў канаву. У тыя гады своечасова не былі праведзены адпаведныя дрэнажныя работы. Не збіраюцца тое праводзіць і цяперашнія ўлады.

Неяк жыхарка вуліцы патрапіла з гэтым пытаннем на прыём да старшыні райвыканкама Юрыя Валяватага. Той на гэтую сітуацыю адрэагаваў коратка: «Неабходны дрэнаж». Толькі ні словам не абмовіўся, калі і як тое будзе рабіцца. Тым часам паўнюткі роў з бруднай вадой становіцца распаўсюджвальнікам у наваколлі не толькі смуроду, але і інфекцыйных захворванняў.

Наш канал в Telegram