Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3557
USD 2.095
RUB(100) 3.2765
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскім актывістам адказаў начальнік карэліцкай міліцыі пра затрыманне ў Дзень Волі

4 мая 2018 11:19
568
Поделиться:

Слонімскія актывісты Павел Севасцьян, Алесь Масюк і Віктар Марчык

Начальнік Карэліцкага РАУС В. І. Салаўёў даслаў ідэнтычныя адказы слонімскім грамадскім актывістам Паўлу Севасцьяну і Алесю Масюку на іх скаргу пра незаконнае затрыманне карэліцкімі інспектарамі ДАІ 25 сакавіка маршруткі, на якой актывісты ехалі ў Мінск святкаваць Дзень Волі

Пад міліцэйскім суправаджэннем

Нагадаем, слонімскую маршрутку з 15 пасажырамі ДАІ завярнула з трасы на Мінск у Карэлічы, дзе цягам трох гадзін нібыта праводзілася праверка. Пасля ўсіх адпусцілі, не выявіўшы ніякіх парушэнняў з боку перавозчыка. У выніку, замест 13 гадзін, людзі патрапілі ў сталіцу толькі ў 16. Такім чынам, не толькі не патрапілі на святочны канцэрт Масюк і Севасцьян, але і астатнім пасажырам маршруткі міліцыя падкарэктавала планы ў дзень 100-годдзя БНР.

Больш як праз месяц, 28 красавіка, начальнік карэліцкай міліцыі адказвае на скаргі слонімцаў: «Прычынай спынення і дастаўкі кіроўцы аўтобуса ў Карэліцкі РАУС з`явілася неабходнасць агляду на прадмет ужывання спіртных напояў і праверка законнасці ажыццяўлення міжгародніх перавозак аўтамабільным транспартам. На падставе сабраных матэрыялаў вынесена заключэнне аб спыненні праверкі».

Абскарджваць у вышэйшыя інстанцыі рэакцыю начальніка Карэліцкага РАУС на гэтую сітуацыю, па словах слонімцаў, не мае сэнсу.

Павел Севасцьян

— Нават адказ ад карэліцкага начальніка міліцыі прыйшоў мне са спазненнем на некалькі дзён, а не ў адведзены законам месячны тэрмін. Так званыя праваахоўнікі не лічацца з заканадаўствам нават у дробязях. Яны выконваюць загад свайго начальства. Ніякія нашы скаргі ў падобных сітуацыях ім не страшныя, бо сістэма гэтай улады гарантуе ім беспакаранасць. Таму не бачу сэнсу абскарджваць вышэй гэты адказ, — пракаментаваў сітуацыю Павел Севасцьян.

Алесь Масюк

— Слонімская маршрутка адназначна была затрымана без усялякіх законных падстаў. А каб апраўдаць свае беззаконныя дзеянні, міліцыя і прыдумала прычыны. Пры неабходнасці ўсе праверкі можна было хутка правесці на месцы, дзе быў спынены бус, а не ехаць у РАУС, каб там трымаць людзей без тлумачэння прычын, амаль тры гадзіны. Мала таго, што нас незаконна пратрымалі ў РАУС, дык яшчэ карэліцкая міліцыя парушыла закон аб звароце грамадзян, бо адказ нам далі пазней за вызначаны тэрмін.  Прайшло больш за месяц з моманту напісання скаргі.

Наконт абскарджання трэба падумаць, ці варта абскарджваць дзеянні тых, хто павінен стаяць на варце закону і парадку, — са свайго боку пракаментаваў адказ на сваю скаргу начальніка Карэліцкага РАУС Алесь Масюк.

Адказ з Карэліцкага РАУС Паўлу Севасцьяну

 Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание