Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
24 °C
Зельва
облачно с прояснениями
24 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
26 °C
Мосты
облачно с прояснениями
26 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
26 °C
Барановичи
пасмурно
23 °C
EUR 2.899
USD 2.4375
RUB(100) 3.3156
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Садзяць, сохне, пілуюць

5 мая 2018 10:25
Поделиться:

Пень ад таполі на вул. Валковіча

Штогод напрадвесні ў Мастах па завядзёнцы садзяць дрэвы. Адбылося тое і сёлета. З ініцыятывы намесніка старшыні райвыканкама, старшыні раённага аддзялення аб`яднання «Беларускі саюз жанчын» Марыны Давыдзік каля раённага дома культуры была пасаджана алея ў гонар Героя Сацыялістычнай працы Домны Іванаўны Варац.

Таксама была засаджана пустэча па праспекце Міру.

Калі звярнуцца ў мінулае, то можна канстатаваць, што праз год-другі ад тых саджанцаў нічога не застанецца.
Амаль два дзясяткі гадоў таму самая вялікая пасадка адбылася каля праспекта Юнацтва. Там было пасаджана болей за сотню ліпаў, бярозаў, клёнаў, рабіны і іншых дрэў. Саджалі ўсё, што выкапалі ў лесе. Некаторыя саджанцы былі вышынёю ў тры метры. Адпаведна яны першыя былі пахілены ветрам, астатнія за некалькі гадоў засохлі. На тым месцы цяпер стаяць гандлёвыя павільёны.

Другая буйная пасадка была насупраць дома №2 па праспекце Міру. Там раней было звычайнае балота, якое было засыпана будаўнічым смеццем. З сотні саджанцаў там прыжылося не болей за дзясятак.
Яшчэ па праспекце Міру была пасаджана алея маладажонаў. Па задумцы, кожная маладая сям`я павінна там пасадзіць дрэва. На жаль, задума працягу не мела, не стала і дрэў.

Вось як патлумачыў сітуацыю з падобнымі пасадкамі адзін з работнікаў мастоўскага лясніцтва: «Пасадзіўшы дрэва, трэба даглядаць яго. А тут пасадзілі і забылі. Пасадзілі абы пасадзіць».
Маладыя дрэвы не прыжываюцца, аднак прыдатныя выпілоўваюцца. Нядаўна былі спілаваны векавыя дубы каля аўтастанцыі. Як прыклад таму, пень вялізнай таполі як помнік застаўся на вуліцы Валковіча. Відавочна, што было спілавана здаровае дрэва.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание