Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
14 °C
EUR 6.7682
USD 3.3032
RUB(100) 8.0253
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Сланімчанка: «Зарабіла медаль «Знак пашаны», шмат значкоў і яшчэ больш ганаровых грамат»

5 мая 2018 10:32
Поделиться:

Сланімчанка: «Зарабіла медаль «Знак пашаны», шмат значкоў і яшчэ больш ганаровых грамат»

— Калі раней я працавала, то было весела. Цяпер на пенсіі, і ўжо 15 гадоў адна, без мужа жыву. Канечне, не тое ўжо вяселле зараз. Я ўсё сваё жыццё, як пераехала пасля вайны ў Слонім з Польшчы, адпрацавала ў зелянгасе. Прайшла пасады ад рабочай да брыгадзіра. Касінскі, Лапацкі, Казак, Брусевіч, Надудзік — пры ўсіх гэтых кіраўніках зелянгаса я працавала. Зарабіла медаль «Знак пашаны», шмат значкоў і яшчэ больш ганаровых грамат. Як ветэрану працы нават летась яшчэ ўручылі мне ганаровую грамату. У ранейшыя гады яшчэ і грошы нейкія да прафесійнага свята давалі нам, пенсіянерам. Летась грошай ужо не было. Але я задаволеная і так. Я ж, калі на пенсію пайшла, год ці два папрацавала яшчэ ў СПТВ-5 у Караля, а потым зноў у зелянгас запрасілі. Пакуль магла, працавала ды вучыла працаваць маладых. Цяпер толькі дома ўсё раблю, бо адна жыву. Але спраўляюся яшчэ памаленьку, — распавяла Яўгенія Паўлаўна.

Любоў Стралкоўская са Слоніма, пенсіянерка, 72 гады: «Цэны на ўсё растуць як на дражджах, а пенсіі і зарплаты стаяць на месцы»

— Жыццё нармальнае, а радуюць мяне найбольш унукі. Адзін вывучыўся на праграміста і ўжо тры гады працуе ў Мінску, другі вучыцца на трэцім курсе радыётэхнічнага ўніверсітэта, унучка вучыцца ў Варшаве ў магістратуры, а самы малодшы ўнук заканчвае ў гэтым годзе 11-ы клас ліцэя ў Слоніме. Дзеці працуюць. Гэта радуе. А засмучае, што заробкі ў іх малыя дый нашы пенсіі таксама невялікія. Цэны на ўсё растуць як на дражджах, а пенсіі і зарплаты стаяць на месцы. Дачка мая адна, без мужа, гадуе дзяцей. Патрэбна дапамагаць, а грошай мала. Але добра, што мы з мужам дваіх жывем. Але найбольш мяне ўсхвалявала на мінулым тыдні публікацыя ў газеце пра гаражы ў «Заазёрным». У нас з мужам там ёсць гараж, хоць машыны цяпер няма. Прашу сына, каб прывёз што з гаража, а яго туды цяпер заехаць не пускаюць. Нейкі самазванец — яго ж ніхто не выбіраў — паставіў шлагбаум і не пускае. Ён жа нічога там не зрабіў, а грошы патрабуе. Быў ужо раней адзін такі там, то нагналі. І з гэтым будзем разбірацца. Пойдзем у суботу (28 красавіка. — М.К.) з мужам на сход па гэтым пытанні, — падзялілася Любоў Ігнатаўна.

Наш канал в Telegram