Наверх
Слоним
ясно
19 °C
Зельва
ясно
19 °C
Волковыск
ясно
15 °C
Мосты
ясно
15 °C
Дятлово
ясно
15 °C
Барановичи
ясно
19 °C
EUR 3.0555
USD 2.5833
RUB(100) 3.3978
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Свята Маці Божай Жыровіцкай прайшло ўрачыста і з музыкай

7 мая 2018 14:51
Поделиться:
6 траўня ў слонімскім касцёле святога Андрэя прайшла ўрачыстая імша і працэсія ў гонар Маці Божай Жыровіцкай, якая ў каталікоў лічыцца заступніцай Беларусі.


У гэты дзень у касцёле святога Андрэя было вельмі шмат народу, як маладзі, так і людзей старэйшага ўзросту. Урачыстую імшу ў касцёле правеў ксёндз Чэслаў, які цяпер служыць у мястэчку Рось, што на Ваўкавышчыне.

— Мне вельмі падабаецца як у касцёле святога Андрэя, так і ў самім горадзе Слоніме. Я раней бываў у Слоніме і ў гэтай парафіі, але з-за занятасці ў сваёй парафіі не вельмі часта атрымліваецца сюды прыязджаць, — сказаў айцец Чэслаў.


Трэба зазначыць, што імшу айца Чэслава прысутныя слухалі з асаблівай цікавасцю. Пасля слова ўзялі грэка-каталі (уніяты) на чале з архімандрытам Сяргеем Гаекам, галоўным грэка-каталіцкім святаром Беларусі. У прамове шаноўнага архімандрыта было шмат слоў пра гісторыю абраза Маці Божай Жыровіцкай, а таксама пра еднасць усіх хрысціян на Беларусі.

Пасля набажэнства грэка-каталіцкі святар з Полацка айцец Аляксандр Шаўцоў падзяліўся ўражаннямі ад свята і горада ды расказаў пра становішча ўніятаў на Беларусі цяпер:

— Раней я часта бываў у Слоніме, бо каля 10 гадаў таму я быў настаяцелем парафіі ў Івацэвічах і Лідзе. Таму часта прыходзілася бываць у Слоніме і праездам. Яшчэ ў Слоніме ёсць адна спадчынная грэка-каталічка з Украіны. Яна збольшага хадзіла ў рыма-каталіцкі касцёл, таму што ў Слоніме ва ўніятаў няма зарэгістраванай парафіі, але яна апекавалася намі.
— Колькі, на Ваш погляд, цяпер уніятаў у Беларусі?
— Мы налічваем каля 2-3 тысяч, але рэальныя лічбы цяжка назваць. У нас парафіі невялічкія. Некаторыя да 100 чалавек, некаторыя трошкі больш.
— Маці Божая Жыровіцкая лічыцца галоўнай грэка-каталіцкай святыняй на Беларусі?
— У прынцыпе, так. Галоўная святыня. Мы ведаем гістарычна, што аднавіў культ Маці Божай Жыровіцкай Ізафат Кунцэвіч, які пачаў будаўніцтва Жыровіцкага манастыра.



Пасля заканчэння імшы і хрэснага ходу для вернікаў і гасцей парафіі быў падрыхтаваны фуршэт, забаўкі для дзетак, уключна скокі на батуце і гайданні на арэлях, а таксама шыкоўны музычны падарунак у выглядзе выступу хрысціянскага музычнага гурт Rybyproject. Таленавітыя маладзёны файна ў сваіх песнях славілі любоў да Пана Бога і бліжніх.

Пасля выступу вакалісткі гурту Ала і Гелена (усяго ў складзе гурту ў той дзень выступалі 4 вакалісткі, клавішніца, бас-гітарыст, гітарыст і бубнач) падзяліліся ўражаннямі ад свайго выступу на свяце Маці Божай Жыровіцкай:

— У Слоніме нас заўсёды прымаюць вельмі цёпла і нам тут заўсёды вельмі утульна. Мы сябе адчуваем у Слоніме як дома, дзякуй усім за гэта! Таксама вельмі прыемна, што людзі ведаюць і падпяваюць нашы песні.
— Калі ў наступны раз Rybyproject можна чакаць з выступам у Слоніме?
— Калі запросіце, мы заўсёды з задавальненнем прыедзем у Слонім!
— Што ў Слоніме ёсць асаблівага, што вабіць ваш гурт ехаць сюды?
— Вельмі душэўныя людзі. Мы заўсёды прыязджаем сюды як у роднае месца, і гэта вельмі класна.
Пасля канцэрту людзі, асабліва дзеткі, з задавальненнем фатаграфаваліся або рабілі сэлфі з «рыбамі»

.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание