Наверх
Слоним
пасмурно
21 °C
Зельва
пасмурно
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гэты тыдзень у гісторыі Слонімшчыны: 7 — 13 траўня

11 мая 2018 15:54
Поделиться:

Слонім, пляц Рынак, Святкаванне юбілею пажарная каманды, 1907 год

6-7 траўня 1923 года быў заснаваны слонімскі футбольны «Вайсковы спартыўны клуб». Незадоўга да таго клуб гуляў у Беластоку супраць каманды добраахвотнай пажарнай варты. У першым матчы лік быў 3:3, у другім слонімцы саступілі 2:1.

8 траўня 1953 года ў Слоніме нарадзіўся Сяргей Генадзьевіч Тараканаў, журналіст, паэт, рэдактар газеты «Южно-Сахалинск сегодня».

9 траўня 1934 года ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці нарадзіўся журналіст Міхаіл Рылко. Жыў у Слоніме, дзе стварыў музей-майстэрню «Беларускае мястэчка». Аўтар некалькіх краязнаўчых кніг. Памёр 5 студзеня 2012 года, пахаваны ў Кракаве.

10 траўня 1914 года прынята пастанова аб правядзенні ў Слоніме электрычнага асвятлення.

У Слоніме 100 гадоў таму назад (1915 г.) з’явілася першая электрычная станцыя, пра што сведчаць надпісы на фота на яўрэйская і англійскай мове

10 траўня 1938 года нарадз­іўся Генадзь Вількіцкі, заслужаны трэнер Беларусі. Выхаваў шэраг таленавітых спартсменаў. Узначальваў ДЮСШ №3, быў загадчыкам аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме Слонімскага гарвыканкама. Памёр 7 красавіка 2013 года. У Слоніме ў яго гонар праводзяцца адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.

13 траўня 1538 года па хадайніцтве слонімскага старасты Гарнастая кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст прывілеем устанавіў у Слоніме два штогадовыя двухтыднёвыя кірмашы.

13 траўня 1797 года Слонім наведаў расійскі імператар Павел І.­

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание