Наверх
Слоним
пасмурно
21 °C
Зельва
пасмурно
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Тры ідэі, як палепшыць Слонім, ад Дзяніса Клімашэўскага

13 мая 2018 9:40
Поделиться:

Дзяніс Клімашэўскі, 27 гадоў. Патрыёт сваёй Радзімы, як вялікай, так і малой. Цяпер жыве ды працуе ў Мінску, але ўсё роўна самым любімым ды родным горадам лічыць Слонім.


У рубрыцы «Тры ідэі, як палепшыць Слонім» мы даем слова нашым землякам, якія дзеляцца сваімі задумкамі, як змяніць наш горад, зрабіць яго сучасным і зручным для жыхароў, а іх жыццё — больш цікавым і насычаным.


Эканамічная
Сучасны палітычны лад Беларусі, па маім перакананні, ужо які год вядзе нашу краіну да банкруцтва ды краху. Дзяржаўныя прадпрыемствы неэфектыўныя ды неканкурэнтаздольныя; прыватныя ініцыятывы альбо разбураюцца напачатку, альбо душацца падаткамі, пошлінамі, бюракратыяй, таму штогод прыватныя прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі альбо закрываюцца ды часам працуюць неафіцыйна, альбо папросту з`язджаюць з краіны — гэта таксама датычыцца таленавітых ды сучасных беларусаў. А між тым рухавік прагрэ­су — чалавек, ягоная ініцыятыва, ягоны імпэт. З-за вышэйпералічанага стагнацыя ў Беларусі штогод становіцца ўсё больш моцнай ды стабільнай, а з-за гэтага больш за ўсё пакутуюць вёскі, простыя раённыя гарады.

У Слоніме кожны год становіцца меней на некалькі прадпрыемстваў: сельгастэхніка, пух-пяро, аўтарамонтны, кафлевы завод, цагляны… А між тым Слонім — трэці горад у вобласці. Таму, каб даць нейкі імпульс развіццю горада, трэба паляпшаць эканамічнае становішча нават у тых палітычных умовах, у якіх мы апынуліся з 1994 года… Таму я прапаную наступнае:

— вітаць прыватныя бізнес-ініцыятывы, вылучаць субсідыі з раённага бюджэту, бо гэта ўсё вернецца ў выглядзе падаткаў, працоўных месцаў;
— аднавіць працу занядбаных прадпрыемстваў, заводаў, актуалізаваўшы, асучасніўшы выпусканую прадукцыю. Бо гэтыя прадпрыемствы цяпер — гэта вялізарныя будынкі, камунікацыі, тэрыторыя. Усё гатова, засталося толькі пачаць працаваць ды вырабляць патрэбную для рынка прадукцыю;
— выпускаць прадукцыю па франшызе. Гэта можа быць што заўгодна: як кравецкае прадпрыемства, якое шые ўмоўныя сукенкі ды кашулі пад цэтлікам вядомага брэнду, так і разліў парфумы ці піва. Але гэта будзе адбывацца ў нас, што дасць дадатковыя працоўныя месцы, прадукцыя будзе вядомая ды пазнавальная. Канешне, мінус у тым, што частку прыбытку прыйдзецца аддаваць непасрэдна «брэнду», але гэта ўсё роўна значна лепш, чым трымаць на балансе горада стратнае прадпрыемства, якіх у нас цяпер адсоткаў восемдзесят.

Фота Яўгена Валадашчука

Галоўная ідэя для Слоніма — гэта любіць яго, любіць свой горад, сваю краіну, сваю гісторыю, культуру, мову, ганарыцца тым, што з`яўляешся слонімцам, беларусам

Культурная
Слонім проста павінен мець свой нейкі фестываль альбо культурніцкую падзею, якая б збірала штогод вялікую колькасць слонімцаў, гасцей горада. Гэта дало б нейкі імпульс развіццю нашага горада. І гэта можа быць што заўгодна: тэатральны фестываль пад адкрытым небам у пабудаваным невялічкім амфітэатры, на якім выступалі б усе ахвочыя трупы з усёй краіны, як прафесіяналы, так і аматары; ці фестываль вулічных талентаў — нешта накшталт менскай «Пешаходкі», дзе вулічныя музыкі ды іншыя таленты паказвалі б сябе.

Тэматыка можа быць рознай, але, калі ўсё зрабіць сучасна ды цікава, дык гэта прыцягне турыстаў, можа стаць візітнай карткаю Слонімшчыны.

Фота Яўгена Валадашчука

Рэстаўрацыйна-будаўнічая
Пад гэтым пунктам я разумею аднаўленне гістарычнай спадчыны Слонімшчыны: як рэстаўрацыю шматпакутнай сінагогі, так і вяртанне да лепшых «кандыцый» канала Агінскага — аднаўленне шлюзаў, гідрасістэм, тым самым у перспектыве можна было б запусціць невялічкі шпацырны параход па Слоніме ды ваколіцах па маршруце Слонім — Жыровічы, па самім канале Агінскага.

Таксама пад гэтым пунктам я разглядаю вяртанне гістарычных назваў вуліцам ды плошчам горада. Слонімшчына, як і Беларусь, мае вялікую колькасць знакамітых людзей, прозвішчамі якіх варта было б называць вуліцы беларускіх жа гарадоў. Ды мне, як слонімцу, напрыклад, крыўдна, што вуліца Пеляніцына — чалавека, які так шмат зрабіў для горада, знаходзіцца на самым яго ўскрайку, таксама як і вуліцы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. А затое ў цэнтры вуліцы Савецкая, Леніна, Горкага, Пушкіна… Добра, што ў свой час вуліцу Патрыса Лумумбы пераназвалі. Мы павінны вяртацца да сваіх беларускіх каранёў!

Другі момант гэтага пункту — будаўнічы. Мне, як слонімцу, не зусім падабаецца, што горад развіваецца толькі ў адным кірунку — паўднёва-заходнім, а іншыя раёны амаль што занядбаныя. Чаму б не пабудаваць новы жылы раён з крамамі, школаю ў Рышчыцах ці Лабазоўцы? А то атрымліваецца, што ў дзявятай школе першакласнікаў пяць класаў, а ў сёмай і адзін набраць не могуць. Я лічу, што Слонім павінен развівацца ўсебакова з геаграфічнага аспекту. Ды гэта павінна даць пэўны плён ды імпульс для развіцця ўсяго горада.

Фота Яўгена Валадашчука

Три идеи, как улучшить Слоним, от Екатерины Маркс

Три идеи, как улучшить Слоним, от Марии Алексеенко

Три идеи, как улучшить Слоним, от Петра Салейко 

Тры ідэі, як палепшыць Слонім, ад Анастасіі Трафімчык

Три идеи, как улучшить Слоним, от неТипичных слонимчан

Три идеи, как улучшить Слоним, от Андрея Ракевича

Тры ідэі, як палепшыць Слонім, ад Антона Трафімовіча

Три идеи, как улучшить Слоним, от Вадима Юрчака

Три идеи, как улучшить Слоним, от Антона Анищука

Три идеи, как улучшить Слоним, от Сергея Васильева

Три идеи, как улучшить Слоним, от Евгения Семененко

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание