Слоним
weather
19
Зельва
weather
19
Волковыск
weather
16
Мосты
weather
16
Дятлово
weather
16
Барановичи
weather
16
EUR 2.3366
USD 2.0508
RUB(100) 3.061
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Гей-скандал у Следчым камітэце? Пасады страцілі некалькі супрацоўнікаў

14 мая 2018 20:24
2636
Поделиться:
Незвычайная гісторыя адбылася ў адным з раённых аддзяленняў Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. Як стала вядома «Нашай Ніве» з крыніц у сілавых органах, некалькі аднаполых супрацоўнікаў СК мелі адзін да аднаго амурныя пачуцці. Характарам адносін афіцэраў зацікавілася ўпраўленне ўласнай бяспекі Следчага камітэта і ў пачатку мая аператыўнікі заспелі іх у атмасферы жарсці проста ў працоўным кабінеце.

Прынамсі, так сцвярджаюць крыніцы.

Як было насамрэч?

Афіцыйна пацверджана, што некалькі следчых і кіраўнік таго раённага ўпраўлення звольнены.

«У […] упраўленні самастойна прынялі рашэнне і разарвалі адносіны па згодзе бакоў: начальнік і некалькі следчых.

Усе пастаўленыя задачы раённае аддзеленне выконвае ў поўнай меры. Гэта ўсё, я максімальна ясна кажу — супрацоўнікі звольніліся па сваім жаданні», — сказаў «Нашай Ніве» прэс-афіцэр гродзенскага Следчага камітэта Сяргей Шаршаневіч.

На пытанне, ці былі ў гэтай сітуацыі элементы скандалу, Шаршаневіч адказваць не стаў, паўтарыўшы, што «ўсё сказана».

Крыніцы ў ведамстве тлумачаць, што фармальна інтым на працоўным месцы трактаваўся як парушэнне працоўнай этыкі, кодэкса гонару афіцэраў Следчага камітэта.

Былы начальнік раённага СК не стаў адказваць на пытанне аб прычынах звальнення — кінуў трубку.

Адзначым, што тыдзень таму ўказам прэзідэнта знянацку быў зняты начальнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, генерал-маёр Іосіф Леанко.

Scroll Up