Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3904
USD 2.1141
RUB(100) 3.2817
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Ласі супраць аўтамабіляў. Хто перамагае?

14 мая 2018 10:43
308
Поделиться:

Пасля аварыі

Працягваюцца аварыі аўтамабіляў па віне дзікай жывёлы. 11 траўня на трасе Лунна — Гродна каля 10 вечара адбылося чарговае дарожна-транспартнае здарэнне

Нечакана на дарогу выбег лось, і вадзіцель Volkswagen T4 не меў шанцу пазбегнуць сутыкнення. Удар быў настолькі моцны, што спрацавалі падушкі бяспекі.

Вадзіцель застаўся жыць, а жывёла загінула. Пасажыраў у машыне не было. Аднак вадзіцель панёс страты. Гэты выпадак не страхавы, і яму давядзецца за ўласны кошт рамантаваць машыну. Выдаткі маглі быць яшчэ большымі, каб на дарозе быў знак «Дзікія жывёлы». Тады давялося б сплаціць і за забітага лася.

За апошні час гэта трэці выпадак на Мастоўшчыне, калі ласі трапляюць пад аўтамабіль. Ёсць ахвяры з абодвух бакоў. У аварыях загінула дзяўчына і два ласі.

Читайте также
Обратите внимание