Наверх
Слоним
ясно
6 °C
Зельва
ясно
6 °C
Волковыск
ясно
7 °C
Мосты
ясно
7 °C
Дятлово
ясно
7 °C
Барановичи
ясно
6 °C
EUR 2.6867
USD 2.3977
RUB(100) 3.4741
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Японскага мастака вызваляць з беларускай калоніі

15 мая 2018 15:11
Поделиться:
Тэрмін яго пакарання зменшаны да 1 году 9 месяцаў зняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла сям’я зняволенага.

​Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фестываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасці мадэляў для малюнкаў.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзітнымі перасадкамі ў аэрапортах Мінску і Абу-Дабі. Ён сцвярджае, што служба бяспекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусціла яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зняволення за незаконны правоз і перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Даічы Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, настойваючы на сваёй невінаватасці. 13 лютага 2018 году Вярхоўны суд адмовіўся пераглядаць справу Даічы Ёшыда і назваў ягоны прысуд справядлівым.

Пасля гэтага сям’я Ёшыда двойчы звярталася з лістом да Аляксандра Лукашэнкі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание