Слоним
weather
19
Зельва
weather
19
Волковыск
weather
16
Мосты
weather
16
Дятлово
weather
16
Барановичи
weather
16
EUR 2.3366
USD 2.0508
RUB(100) 3.061
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пазнай сябе на фота

16 мая 2018 10:42
791
Поделиться:

Спаборніцтвы сандружын, каманда МРЗ, 80-я гады. Фота Ефрасінні Шнэк

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30.

На фотаздымак №20 «Аддушыны» ад 16 траўня адгукнуліся двое нашых чытачоў.

— На фотаздымку Пётр Міканоравіч Апановіч, Аляксандр Жылінскі, Мікалай Смірноў і Грэцкі, імя яго не памятаю. Фотаздымак зроблены ў вёсцы Касцяні, — расказала Іна Апановіч.

— Без шапкі гэта Аляксандр Жылінскі. Цяпер ён працуе ва­дзіцелем у «Світанку». А раней мы з ім разам працавалі, — пазнаў свайго сябра на фота Уладзімір Рыбак.

Іна Апановіч і Уладзімір Рыбак атрымаюць запрашальныя білеты на спектакль Слонімскага драмтэатра «Курыца», які пакажуць у нядзелю, 27 траўня, у 17:00.

Scroll Up