Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Жыровічах сваё майстэрства паказалі беларускія рыцары

19 мая 2018 19:13
Поделиться:
Цікавыя рыцарскія баталіі праходзілі 19 траўня на тэрыторыі былога панскага маёнтка падскарбія Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Солтана,  што месціцца побач з Жыровічамі ў Слонімскім раёне

Цяпер на тым месцы знаходзіцца заасад, але ў былыя часы, магчыма, там адбываліся і сярэднявечныя фэсты.

Такі фэст паспрабавалі аднавіць рыцары Мінскай і Гродзенскай харугваў. Асноўнай часткай сярэднявечнага свята сталі рыцарскія баі, стрэлы лучнікаў і знаёмства наведвальнікаў з экіпіроўкай воінаў тых далёкіх часоў. Было цікава як малым, так і дарослым.

У праграме таксама была музыка, пад якую можна было патанчыць і пакаштаваць пачастункі. Напрыклад, гасцям свята даспадобы прыйшлася юшка, якую ратаборцы варылі там жа, на месцы, на вогнішчы.

Адзін з арганізатараў гэтага свята, валанцёр Аляксандр Крот, напрыканцы заўважыў, што  ён і яго аднадумцы спадзяюцца, што падобныя фэсты стануць у Жыровічах традыцыйнымі і  цікавымі  як для мясцовых жыхароў, так і гасцей. Ён лічыць, што праводзіць падобныя святы на месцы былой сядзібы пана Солтана напярэдадні вялікага свята — Дня з’яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці, якое праходзіць 20 траўня, — стане добрай хрысціянскай традыцыяй. Бо менавіта Аляксандр Солтан ушанаваў Жыровіцкі абраз Божай Маці і быў стваральнікам пабудовы храма на тым месцы, дзе і было зафіксавана з’яўленне абраза-святыні.

Відэа Яўгена ВАЛАДАШЧУКА

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание