
Ілюстрацыйнае фота
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступенi атрымаюць слонімскія вайскоўцы. Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 18 траўня
Медалём узнагародзяць начальніка сакрэтнай часці — памочніка начальніка 8-га аддзялення штаба 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (АГМБр), старшага прапаршчыка Наталлю Бычко,
старшага тэхніка разведвальнай роты разведвальнага батальёна 11-й АГМБр старшага прапаршчыка Юрыя Васільева,
камандзіра рамонтнай роты 841-й гвардзейскай групы артылерыі 11-й АГМБр, лейтэнанта Валерыя Клыбіка,
начальніка аддзялення арганізацыйнага і камплектавання штаба 11-й АГМБр, капітана Андрэя Таўрэля,
тэхніка апаратнага аддзялення 354-й радыёнавігацыйнай часці, малодшага сяржанта Аляксандра Маліка.