Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.0216
USD 2.5466
RUB(100) 3.3052
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Зэльве выступілі пісьменнікі з Гродна і Слоніма

25 мая 2018 17:39
Поделиться:

На сустрэчы ў Зэльве

У пятніцу, 25 траўня, у аддзяленні дзённага прыбыванне людзей сталага ўзросту Зэльвенскага сацыяльнага цэнтра адбылася літаратурная сустрэча з пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў і аўтарамі літаратурнага альманаха "Новы замак" за 2017 год

Выступае Валянцін Дубатоўка

У Зэльву завіталі пісьменнікі Валянцін Дубатоўка (старшыня абласнога аддзялення СПБ), Юрка Голуб, Васіль Герасімчык з Гродна ды Сяргей Чыгрын і Мікола Канановіч са Слоніма.

Вёў сустрэчу Валянцін Дубатоўка. Ён прадставіў прысутным гасцей, расказаў пра змест апошняга «Новага замка» ды прызнаўся, што сюжэты многіх сваіх твораў ён знаходзіць у расповядах бацькі.

Уважлівыя слухачы

Пра героя сваёй першай кніжкі Кастуся Каліноўскага захапляльна расказваў Васіль Герасімчык. Асабліва крануў слухачоў расказ аўтара пра апошні дзень жыцця свайго героя, пра што сведчылі шчырыя апладысменты апавядальніку напрыканцы яго выступу.

У зале

Далей рэй вялі паэты. Мікола Канановіч прачытаў нізку сваіх вершаў «Востраўская восень», Сяргею Чыгрыну апладзіравалі за вершы «Сядзіць беларус на цвіках», «Кветкі Камілы», «Як мне сёння на свеце жыць», а Юрка Голуб найбольш дагадзіў слухачам вершамі «Паездка ў Зэльву» і іншымі творамі пра сваю родную Зэльвеншчыну.

Кіраўнік мясцовага літаратурнага клуба «Малюся слову» Яніна Шматко, якая арганізавала гэтую сустрэчу, напрыканцы падзякавала пісьменнікам за іх прыезд і цікавыя выступленні, а ад аддзялення дзённага прыбывання людзей сталага веку сацыяльнага цэнтра творцам падаравалі на памяць саламяныя карзіны.

Пісьменнікі пакінулі ў падарунак зэльвенцам кнігі і некалькі асобнікаў «Новага замка». Жанчыны (а іх была абсалютная большасць) запрашалі творцаў прызджаць да іх яшчэ. Валянцін Дубатоўка на тое адзначыў, што сёлета гэта не апошняя сустрэча з чытачамі ў Зэльве.

Падарунак ад удзячных чытачоў

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание