22 траўня 1918 года ў Слоніме адбыўся моцны пажар. За гады першай сусветнай вайны горад ператварыўся ў папялішча.
22 траўня 1948 года ў вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна нарадзіўся беларускі жывапісец Мікола Бушчык.
25 траўня 1881 года ў Слоніме адбыўся адзін з найвялікшых пажараў, які знішчыў 2/3 пабудоў цэнтра горада і выклікаў кардынальную яго перабудову ў адпаведнасці з новым планам. Усяго згарэла 576 жылых дамоў.
25 траўня 1905 года ў Казлоўшчыне нарадзіўся Сяргей Хмара (Сяргей Сіняк), беларускі паэт, грамадскі дзеяч у Канадзе. У 1930-1940-я гады жыў у Слоніме.
26 траўня 1522 года слонімскі стараста Ян Мікалай Радзівіл выдаў Устаў павіннасці мяшчан слонімскіх.
27-28 траўня 1927 года Іосіф Стаброўскі правёў археалагічныя раскопкі трох з 50 курганоў на могілках каля Орлавічаў. У выніку ў 1930 годзе на гэтым месцы з`явіўся археалагічны парк.