Слоним
weather
24
Зельва
weather
24
Волковыск
weather
23
Мосты
weather
23
Дятлово
weather
23
Барановичи
weather
20
EUR 2.3327
USD 2.0152
RUB(100) 3.1437
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Ад старога Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме да цяперашняга помніка Леніну ішоў падземны ход

6 июня 2018 12:44
187
Поделиться:
Выйшаў у свет травеньскі нумар электроннага бюлетэня "Слонімскі край" №5

«Слонімскі край» №5

Нумар пачынаецца артыкулам Сяргея Ярша «Ад сабора ў бок цяперашняга помніка Леніну ішоў падземны ход». Аўтар артыкула 20 гадоў таму запісаў успаміны 74-гадовага слонімца Рыгора Захаравіча Зайцава, які, між іншага, распавёў і пра падземны ход ад Спаса-Праабражэнскага сабора. У гэты ход Зайцаў у свой час асабіста спускаўся.

Пра адкрыццё 12 траўня ў Мерачоўшчыне помніка ўраджэнцу Слонімскага

павета Тадэвушу Касцюшку (1746-1817) піша Сяргей Чыгрын.

Вялікі артыкул пра жыццё і змаганне на баку Напалеона ў вайне 1812 года ўраджэнца Слоніма генерала Яна Канопкі напісаў нехта Аляксей Крук.

Змешчана ў гэтым нумары нататка Сяргея Чыгрына пра нумаркі ад брычак, на якіх у Слоніме ў 30-я гады мінулага стагоддзя рамізнікі вазілі пасажыраў.

Яшчэ адзін артыкул гэтага аўтара — «Чыгунка Слонім — Навагрудак так і не з`явілася». У ім распавядаецца, што ў міжваеннай Польшчы праект будаўніцтва чыгункі Слонім — Навагрудак — Маладзечна каштаваў 49 мільёнаў польскіх злотых. Гэта на той час былі аграмадныя грошы, таму будаўніцтва і не было рэалізавана.

Міхаіл Шуляк публікуе сваё даследаванне «Побыт панскага маёнтка Азярніца ў сярэдзіне XVI стагоддзя».

Віталь Луба з Польшчы пераклаў для гэтага нумару СК артыкул Юзафа Мацкевіча з газеты «Słowo» пра забастоўку рабочых у Слоніме ў 1938 годзе.

Генадзь Гурскі піша пра пана Юзафа Мар`яна Гадлеўскага, які вёў на Слонімшчыне актыўнае грамадска-палітычнае жыццё да Другой сусветнай вайны.

Завяршае нумар нататка Сяргея Чыгрына пра дзве рэдкія мапы Слонімшчыны, якія захоўваюцца ў яго хатнім архіве.

«Першая адносіцца да 1906 года. Яна была выпушчана тады, калі

наша Слонімшчына ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Маштаб яе: 1 см на 500 м. Другая мапа была выпушчана ў 1895 годзе для Аўстра-венгерскай арміі. Маштаб яе: 1 см на 2 км. На гэтых мапах адлюстраваны многія раней невядомыя і зніклыя мястэчкі, фальваркі і хутары Слонімшчыны», — піша аўтар.

Напрыканцы варта дадаць, што ўсе матэрыялы гэтага нумара добра праілюстраваны, таму тут ёсць не толькі што пачытаць, але і паглядзець.

«Слонімскі край» №5 (праглядзець)

Scroll Up