Слоним
weather
3
Зельва
weather
3
Волковыск
weather
10
Мосты
weather
10
Дятлово
weather
10
Барановичи
weather
24
EUR 2.4544
USD 2.0882
RUB(100) 3.1726
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пазнай сябе на фота

6 июня 2018 10:17
562
Поделиться:
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30.

На подыуме


Праз тыдзень пасля публікацыі ў рэдакцыю прыйшлі водгукі на фотаздымак нашай чытачкі Ефрасінні Шнэк са спаборніцтваў санітарных дружын на Слонімскім МРЗ у 80-я гады мінулага стагоддзя, надрукаваны ў №21 «ГС» ад 23 траўня. Першай герояў фотаздымка пазнала наша чытачка і распаўсюджвальніца газет Ніна Рыжова.

Спаборніцтвы сандружын, МРЗ, 80-я гады

— У першым радзе злева направа першая сядзіць Ніна Кадашка. Яна працавала ў кацельні, цяпер жыве на Брэсцкай вуліцы. Другая — Галя Сахно, кантралёр, жыве цяпер у Альбярціне. Пятая ў гэтым радзе — Ефрасіння Шнэк, камплектоўшчык тавару, жыве цяпер на вуліцы Чарняхоўскага. У другім радзе чацвёртая злева стаіць Яна Гук, а другая справа — Ніна Ганчарова, — расказала Ніна Іванаўна.
Другой адгукнулася на гэты здымак Яніна Каліноўская, якая пазнала сябе і некаторых былых калегаў.

— Я тут стаю чацвёртая зверху ў другім радзе. Я ж была старшынёй той сандружыны, то шмат каго тут пазнаю, але некаторых ужо няма сярод жывых. Дзякуй, што друкуеце такія здымкі. Я яго выразала з газеты, каб паглядзець часам, якія мы былі маладыя, — прызналася Яніна Пятроўна.

Жыхарка Слоніма Тамара Пастарнак пазнала адзінага мужчыну на гэтым здымку: «У цэнтры сядзіць мужчына па прозвішчы Салейка. Не памятаю ўжо, як яго звалі, ведаю толькі, што няма ўжо яго сярод жывых. Некаторых жанчын тут памятаю візуальна, але прозвішчы не магу цяпер узгадаць».

На фотаздымак дарослых і дзяцей у Слоніме канца 90-х гадоў, надрукаваны ў №22 «ГС» ад 30 траўня, адгукнуўся слонімец Анатоль Бута.

Дарослыя і дзеці. Слонім, канец 90-х

— На гэтым фотаздымку я пазнаў сваю суседку па Ружанскай вуліцы Марыю Грынчук з яе ўнучкай Кацяй і ўнукам Сашкам. Яны стаяць першымі на пярэднім плане здымка. І яшчэ хачу сказаць, што сёння (1.06.18. — М.К.) Каця Грынчук якраз выходзіць замуж. А палове трэцяй распісваюцца. Так вось цікава атрымалася, — расказаў Анатоль Кірылавіч.
Наступным на гэты здымак адгукнуўся ваенны пенсіянер са Слоніма Уладзімір Мілюшын: «Хлопец і дзяўчына каля дрэва на здымку — гэта Уладзімір Юр`евіч Мілюшын і Наталля Пятроўна Мілюшына, я са сваёй жонкай. Сфатаграфаваны мы тут у 1996 ці ў 1997 годзе».

Фота з архіва «ГС»

Scroll Up