Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
10
Мосты
weather
10
Дятлово
weather
10
Барановичи
weather
24
EUR 2.45
USD 2.0788
RUB(100) 3.1389
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Падарожнік з Баранавічаў не знайшоў «вписку» ў Слоніме

8 июня 2018 14:50
278
Поделиться:

Ігар Ганчарук

У сучасных свеце многія маладыя і актыўныя людзі падарожнічаюць аўтаспынам і начуюць у другіх гарадах на так званых "вписках", дзе падарожніку даюць месца для начлегу. Для гэта ёсць нават спецыялізаваныя сайты (да прыкладу, CouchSurfing), але часта аб`яву пакідаюць і ў сацыяльных сетках.

«Шаноўнае спадарства, ці ёсць магчымасць пераначаваць сёння ў каго? Я дакументальны фатограф, працую над праектам, звязаным з Годам малой Радзімы. Еду аўтаспынам у бок Слоніма, сёння планую даехаць. Спальнік ёсць, калі што. +375333092586». Такі запіс быў апублікаваны ад імя Фёдара Каэльё (акаунт быў фэйкавы) ў пабліку «Тыповы Слонім» 7 чэрвеня. Каб высветліць, ці знайшоў, дзе пераначаваць у Слоніме гэты фатограф, карэспандэнт «ГС» звязаўся з гэтым чалавекам, які на той час ужо ад`язджаў са Слоніма.

— Я ўжо накіроўваюся ў Баранавічы, вырашыў не рызыкаваць, каб не спаць на слонімскім вакзале.

— Ты напісаў, што шукаеш «вписку» ў адным са слонімскіх паблікаў у vk.com, але ніхто не адгукнуўся, ты чакаў такога выніку?

— Ну, можна сказаць, што так, беларусы ў гэтым сэнсе не вельмі падрыхтаваныя яшчэ да такіх гасцей, у замежных краінах з гэтым прасцей. Ды і УКантакце — гэта такі дзіцячы садок, тут цяжка сур`ёзныя справы вырашаць.

— Я сам вельмі позна пра каўчсёрфінг падумаў. Думаю, што з ім атрымалася б знайсці, дзе пераначаваць у Слоніме. А калі я ўжо паехаў са Слоніма, мне адказала слонімская дзяўчына на ціндары, але было позна.

— А ты не думаў, што калі ты пішаш з фэйкавага акаўнта ў УК, гэта яшчэ больш паніжае шанцы знайсці «вписон»?

— Я так рэдка пішу да кагосьці ў УК, бо ў мяне старонка ў ФБ, што нават не заўсёды помню, што тут у мяне фэйкавы акаўнт, але я даў нумар тэлефона. Для мяне дзіўна, калі людзі больш давяраюць фоткам ды інфе ў профілі магчымасці паразмаўляць ужывую.

— Раскажы, калі ласка, пра сябе?

— Мяне завуць Ігар Ганчарук, я дакументальны фатограф. У Слонім прыехаў амаль выпадкова, выйшаў на дарогу з Ягаднай і проста пайшоў у слонімскі бок. А сам я родам з Баранавічаў.

— Раскажы, што такое дакументальная фатаграфія?

— Гэта магчымасць займацца тым, што падабаецца, перш за ўсё. Камерцыйныя фатографы такой магчымасці звычайна не маюць.

— Значыць, ты фатаграфуеш не за грошы?

— Не, дакументалісты не за грошы здымаюць, у іх сістэма іншая: калі праект атрымаецца і хтосьці захоча апублікаваць, тады фатографы атрымліваюць грошы.

— За тую гадзіну, што ты прабыў у Слоніме, ты фатаграфаваў горад?

— Не, мне трэба было знайсці месца, дзе пераначаваць і кінуць заплечнік, бо з ім здымаць бегаць цяжка.

— А сам горад табе спадабаўся?

— Я яго амаль не бачыў, нічога не магу сказаць, але, здаецца, нешта гістарычнае там у вас заўважыў.

— Колькі табе гадоў, чым займаешся, акрамя фатаграфіі?

— Мне 32 гады, я некалькі гадоў жыў за мяжой і вярнуўся дадому з месяц таму. Вывучаю замежныя мовы ўвесь час.

— У якіх краінах ты жыў за мяжой?

— У асноўным у Польшчы, але і ў Германіі, і ў Расіі таксама.

— Ты пачаў адказваць па-беларуску. Ты па жыцці беларускамоўны?

— Так, калі я ў Беларусі, размаўляю пераважна па-беларуску. Але я і польскамоўны, і англамоўны, і рускамоўны, і нямецка-італьянска-іспанскамоўны таксама. Я ж кажу, што мовы вучу ўвесь час.

  — Ці будзеш яшчэ спрабаваць наведаць Слонім?

— У мяне план аб`ехаць усю Беларусь. Гэта быў пробны выезд, каб паглядзець, што атрымаецца. Можа, яшчэ і заеду ў Слонім.

Scroll Up