Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
-4
Зельва
weather
-4
Волковыск
weather
-4
Мосты
weather
-4
Дятлово
weather
-4
Барановичи
weather
-3
EUR 2.4501
USD 2.1499
RUB(100) 3.2409
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Дэпутат прыняў, выслухаў, але не дапамог

9 июня 2018 12:33
396
Поделиться:
Ужо год ідзе змаганне мастоўскіх актывістаў з чыноўнікамі розных рангаў аб наданні Гудзевіцкаму дзяржаўнаму літаратурна-краязнаўчаму музею імя яго стваральніка і першага дырэктара Алеся Белакоза.
мосты,музей,белакоз

Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей

На збор подпісаў з гэтае нагоды і пастанову абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мастоўскі райвыканкам і Гродзенскі аблвыканкам настойліва цвердзяць адно: не­мэтазгодна.
Нядаўна па гэтым пытанні быў скіраваны зварот у Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Нацыянальнага сходу РБ. Камісія палічыла, што пытанне слушнае і прапанавала Мастоўскаму райвыканкаму і Гродзенскаму аблвыканкаму паспрыяць у станоўчым яго вырашэнні. Адказ чыноўнікаў застаўся без змены.
З усімі гэтымі дакументамі карэспандэнт «ГС» прыйшоў на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Шчучынскай выбарчай акругі №60 Валерыя Саўко. Валерый Іосіфавіч уважліва выслухаў наведвальніка, зазначыў, што ён чуў пра Гудзевіцкі музей, але там ніколі не быў. Пры гэтым ён пагадзіўся, што варта на­даць музею імя яго заснавальніка.
Днямі выбаршчык у асобе карэспандэнта «ГС» атрымаў ад дэпутата беларускага парламента Валерыя Саўко наступны адказ: «Улічваючы вашы папярэднія звароты, тлумачым, што далейшае вырашэнне дадзенага пытання знаходзіцца ў кампетэнцыі Міністэрства культуры РБ».
Між іншым, Валерый Саўко як дэпутат парламента мае поўнае права па любым пытанні звярнуцца ў любы дзяржаўны орган. Аднак ён не палічыў неабходным прадстаўляць інтарэсы выбаршчыка і паспрыяць вырашэнню пытання, якое сам палічыў слушным.
Што нашым дэпутатам усіх рангаў не давяраюць выбаршчыкі, было відавочна ў дзень прыёму. На той прыём быў запісаны адзіны
чалавек — карэспандэнт «ГС». Болей за тое, прыём адбываўся ў рабочы дзень і рабочы час. Такім чынам дэпутат абмежаваў доступ выбаршчыкаў да сябе.

Обратите внимание
Scroll Up