Слоним
weather
17
Зельва
weather
17
Волковыск
weather
16
Мосты
weather
16
Дятлово
weather
16
Барановичи
weather
17
EUR 2.3275
USD 1.9961
RUB(100) 3.1586
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

«Хто ўцякаў — ніхто не ўцёк»: 75 гадоў аперацыі «Гамбург»

9 июня 2018 9:03
182
Поделиться:
75 гадоў таму немцы правялі «адну з найбольш паспяховых аперацый» у Беларусі.

Малюнак Яўгена Іванова

Заканчэнне. Пачатак тут

А вось у вёсцы Акуніна 22 снежня ўсіх людзей сагналі ў сад. Тых жа, хто не мог сам ісці, як успамінаў Іван Ігнатавіч Рубец, дабівалі ў хаце. А затым на вачах у вяскоўцаў забілі двух чалавек, што прывяло да панікі. Менавіта на гэта разлічвалі фашысты, выкарыстоўваючы сітуацыю для адпрацоўкі страляніны з засады па мішэнях, якія рухаюцца: «Але тут вакол саду і вакол вёскі сядзелі засады, кулямёты стаялі. Куды б ты ні пайшоў, цябе — скрозь спатыкала. Хто ўцякаў — ніхто не ўцёк». У выніку было забіта 229 чалавек, а сама вёска ператварылася ў папялішча.

Калі ў Акунінава расстрэльвалі ўсіх без разбору, то ў вёсцы Баравікі, у адпаведнасці з даносамі, адбіралі ўдзельнікаў партызанскіх сем`яў, актывістаў. Жыхарка вёскі Марыя Рыгораўна Кулак успамінала: «Як касанулі па нас, я паспела нахіліцца. А на мне такі ватовік быў тоўсты. Парвала мне куляй ватовік і так мяса закаціла, што рукою не накрыць. Каб яшчэ трохі, дык яна б у мяне сюды выйшла, куля. Я ляжу жывая, і дзіця жывое. А я так цісну яго тварам, а яно крычыць. Адчуваю, што задушваю, сэрца баліць. I я жывая, і дзіця жывое… Адпушчу вальней, яно закрычыць… А яны ходзяць з пісталетамі і дабіваюць. Дайшоў да мяне, чуе, што дзіця крычыць, а на мяне ён не падумаў, што я жывая: валасы ў мяне панясло і хустку, і тутака кроў… У тое дзіця бахнуў і мне пальцы прастрэліў. Як трымала я яго за тварык, так і ў мяне пальцы ён прастрэліў. I дзіця сціхла, кроў на мяне, адчуваю, свішча на твар…»

Самы жудасны лёс адвялі і вёскам, пазначаным як «прыязна настроеным да бандытаў». 16 снежня 1942 года жыхарам Васілевічаў было загадана сабрацца на сход у цэнтры вёскі. Так атрымалася, што ў гэты сцюдзёны зімовы дзень дарослыя мужчыны выехалі на нарыхтоўку лесу. Жанчыны ж з дзецьмі спачатку паўдні памёрзлі ў чаканні ўпаўнаважанага са Слоніма па прозвішчы Экерт, які прыехаў на таксі і адразу загадаў усіх васілёўцаў загнаць у бліжэйшае гумно, каб затым яго падпаліць. Але калі высветлілася, што звыш двухсот чалавек уціснуць у гаспадарчую пабудову немагчыма, запатрабаваў гнаць іх у канец вёскі.

Марыя Фёдараўна Сасноўская, у якой у час гэтай акцыі забілі шасцярых дзяцей, прыкрыўшы целам апошняга — самага малодшага сына, успамінала: «I тады пагналі нас на могліцы. А я яго пад сябе, закруціла і ўпала на яго (паказвае на сына, што сядзіць побач), калі пачалі страляць. Чую, ужо маёй нагі няма, паранена ўжо нага. А я ўжо… чую: кроў кап-кап-кап… Ямаў яны не капалі. Прама прыжануць дзесяць чалавек, паложаць на зямлю… I мы гэта кладземся… Вядома, каб чалавек не бачыў гэтыя кулі. I гэтак усё ў галаву, у галаву… Калі маіх дзяцей пабілі потым — я ўжо не бачыла і не чула, бо не падымалася. Усіх перабілі, адно адна жанчына… Дзяцей яе пабілі, яна бачыць, што іх пабілі, а сама скінула валёнкі і бягом у Парэчча. Тыя ўжо не гналіся за ёю і не забілі. Але ўсё роўна сохла-сохла яна і памерла. А тады ўжо назаўтра пазганялі падводаў, мужчынаў, выкапалі яму такую велькую, як капец, і тады ўсе гэтыя трупы пацягалі і пазакрывалі».

Уратаваны жанчынай сын Аляксандр дапаўняў маці: «Калі ўсіх перабілі, пайшлі ў вёску тыя немцы. Давай па хатах хадзіць, курэй браць, парасят, пачалі рабаваць. Чуваць было нам на могілках, як яны рабавалі тут усё». Не ведаў васілёвец, што такія дзеянні паліцэйскіх загадзя былі ўлічаны нямецкім камандаваннем, у плане якога прапісана: «Трафеі, здабытыя ў выніку аперацыі «Гамбург», пасля задавальнення патрэбаў частак, якія змагаюцца, паступаюць у распараджэнне раённых камісараў».
Усяго ў Васілевічах у гэты дзень немцы і іх памагатыя расстралялі 270 чалавек.

Иллюстрационное фото

Суседняй вёсцы Парэчча пашчасціла. Яе жыхары былі папярэджаныя і ўратаваліся. У адрозненне ад Паўлавічаў і Нізоў.

У Паўлавічах ўсіх вяскоўцаў сагналі ў адну акружаную патрулямі вялікую хату. Іх расстрэльвалі на вуліцы побач, выводзячы па 8-10 чалавек. Марыя Міхайлаўна Скок успамінала: «Там у іх чатырох чалавек было, каторыя расстрэльвалі… Вопратка на каторых была лепшая, дык яны здымалі і ў кучу скідалі. З жывых яшчэ, да расстрэлу. Падвядуць да ямы і — у патыліцу. Сто два чалавекі са мной было ў той магіле. Са ста двух чалавек — адна. Мяне адразу… як выстралілі, то я ўпала і непрытомная была… Ой, што было піску, енку!.. Там многа жывых людзей падушылася. Але не было іх каму раскапаць.

I прасіліся: і «ратуйце нас!», і «спасайце нас!», але не было каму. А яшчэ і да бою здзекаваліся: і віламі паролі, і нагамі хадзілі, і білі — ой!.. Дзеці малыя былі, то па жывых нагамі хадзілі. А некаторыя ведалі, што немцы яйкі любяць, нясе каторае дзіця яму яечка ды просіцца, каб не забілі. А ён як дасць яму нагою, дык яно і перакуліцца — і з нагамі па ім пайшоў…»
Пры гэтым менавіта дэталі, якія засталіся ў памяці жыхаркі Паўлавічаў, кранаюць да глыбіні душы: «…дзяўчынка сядзела — матулю забілі, а яна, чатыры годзікі, сядзела і ўсё прасілася: «Мама, годзе спаць, уставай, ідзем дадому!» I таксама расстралялі».

У наступнай вёсцы, Нізы, карнікі загадалі капаць яму пад будучыя расстрэлы сагнаным для гэтага мужчынам. Але тыя адмовіліся. Тады немцы аддзялілі ад іх вяскоўцаў ва ўзросце ад 16 да 40 гадоў і накіравалі ў Слонім для адпраўкі ў Германію. Астатніх жа загналі ў адну хату, з якой выводзілі невялікімі групамі за гумно і расстрэльвалі з пісталетаў у патыліцу. Жыхарка Нізоў Яўгенія Адамаўна Бардун цудам уратавалася: «Даводзілі нас да хлява. Тады я забегла неяк наперад сястры. Немец ёй у патыліцу стрэліў, а яна мяне з ног збіла, і я так засталася. Яна на мяне ўпала так вось — ад шыі да пояса, а на ногі — другіх людзей куча навалілася. Людзі да мяне ўсё падыходзілі, іх стралялі, яны на мяне валіліся. Але галава мая была наверсе, не пад людзьмі, і так я і ўцалела. I ўжо як тут пабілі, дык сталі біць на другім канцы вёскі. А я ўжо ляжу. Засталося тры хлопцы параненых, мае равеснікі раненыя, сярод трупаў. Я падняла галаву — яны плачуць, параненыя, кроў цячэ з іх. I я азвалася да іх, крыху галаву прыпадняла. Але не ўстала, бо мне не было як устаць: на мне трупы вялікія ляжалі. Я аказалася, і тут ляціць немец. Даляцеў да іх і з вінтоўкі проста падабіваў». У Нізах карнікі ўсяго забілі 296 чалавек.

Иллюстрационное фото

22 студзеня 1943 года немцы паведамлялі пра поспех аперацыі «Гамбург», у час якой было знішчана 5918 жыхароў Слонімшчыны. Самі ж яны мелі ўсяго 7 забітых і 18 параненых. Нездарма яе назвалі «адной з найбольш паспяховых». І толькі першай у шэрагу многіх іншых.

Scroll Up