Слоним
weather
24
Зельва
weather
24
Волковыск
weather
23
Мосты
weather
23
Дятлово
weather
23
Барановичи
weather
20
EUR 2.3327
USD 2.0152
RUB(100) 3.1437
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Як эканоміць падчас водпуску на аплаце камунальных паслуг?

9 июня 2018 11:37
122
Поделиться:
Пачынаецца адпускная пара.  Чамаданы спакаваныя, і квіткі набытыя. Усё быццам бы зроблена, але... Мы ж забыліся сэканоміць на камунальных плацяжах. Да адпачынку яшчэ дзень, тыдзень, месяц. Тады ўладкоўвайцеся ямчэй і чытайце. Калі вы едзеце ў адпачынак больш чым на 10 дзён запар, то маеце права на пераразлік па пэўных відах паслуг. За што будуць рабіць пераразлік? Калі і што для гэтага трэба падрыхтаваць?

Час для разварушвання — сем дзён

Для жыхароў сучаснай гарадской кватэры пераразлік будзе не істотны. Але такую паслугу, як абыходжанне з адходамі, можна смела на час адпачынку выкрэсліваць. Не трэба плаціць за халоднае і гарачае водазабеспячэнне, водаадвядзенне, праўда, гэта актуальна толькі пры адсутнасці лічыльніка. З газазабеспячэннем — тая ж карціна, яна «працуе», калі лічыльніка няма. За цеплазабеспячэнне, тэхабслугоўванне ліфта і іншыя паслугі ўсё роўна давядзецца плаціць па поўнай.

Якія дакументы ад вас запатрабуе ЖЭС? Трэба абавязкова напісаць заяву па адпаведным узоры. Спатрэбіцца даведка для пераразліку платы за некаторыя віды камунальных паслуг або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць вашу адсутнасць па асноўным месцы жыхарства.

Дакументы трэба падаць не пазней за 7 каляндарных дзён з дня вяртання ў пустую кватэру. Арганізацыя вырабіць пераразлік на падставе вашых дакументаў з улікам тэрмінаў часовай адсутнасці.

Дастаткова даведкі з садаводчага таварыства

Дарэчы, пераразлік можна зрабіць не толькі па прычыне ад’езду ў далёкія краі. Партал камунальнай адукаванасці (gkх.bу) падрыхтаваў поўны пералік падстаў для пераразліку, а таксама неабходныя дакументы. Пра гэта — падрабязней.

  • Выезд за мяжу. У гэтым выпадку трэба падаць дакумент, які пацвярджае знаходжанне за мяжой (імянныя праязныя білеты, дакумент, які сведчыць асобу, дакумент з адзнакамі аб перасячэнні мяжы або рэгістрацыі па месцы жыхарства за мяжой і гэтак далей).

  • Калі вы былі на аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, то патрэбна даведка з пячаткай з санаторна-курортных і іншых аздараўленчых арганізацый.

  • Лячэнне ў бальніцы, шпіталі, арганізацыі аховы здароўя, падпарадкаванай дзяржаўнаму органу, у якім прадугледжана ваенная служба, у медыка-санітарнай частцы, дыспансеры і ў радзільным доме. А таксама лячэнне ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця», хоспісе, медыцынскай навукова-даследчай арганізацыі, медыцынскім навукова-практычным цэнтры, клініцы медыцынскай установы адукацыі, лячэбна-працоўным прафілакторыі, пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры. Патрэбна даведка аб знаходжанні (тэрмінах знаходжання) на стацыянарным лячэнні.

  • Праходжанне ваеннай службы або службы ў рэзерве, ваенных або спецыяльных збораў. Патрэбна даведка аб месцы службы і займанай пасадзе з вайсковай часткі па месцы праходжання ваеннай службы або службы ў рэзерве, ваенных або спецыяльных збораў.

  • Выезд у сельскія населеныя пункты (у тым ліку на дачныя ўчасткі), на вучобу, у камандзіроўку. Прадстаўляецца даведка з сельскага, пасялковага выканаўчага камітэта, садаводчага кааператыва (таварыства), з навучальнай установы, з месца працы.

…І па месцы фактычнага пражывання

Калі вы знаходзіцеся па дагаворы найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду грамадзян, паднайму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, тады прадстаўляецца даведка для пераразліку платы за некаторыя віды камунальных паслуг, якая выдаецца на падставе зарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку дагавора найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду грамадзян, паднайму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду арганізацыяй, якая ажыццяўляе налічэнне платы за камунальныя паслугі па месцы фактычнага пражывання.

Вы выехалі ў сельскія населеныя пункты для працы ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнай сферы сяла па папярэдняй дамоўленасці з сельскагаспадарчымі арганізацыямі і сельскімі Саветамі дэпутатаў. У гэтым выпадку патрэбна даведка з новага месца працы. Такая ж даведка — пры выездзе для працы ў якасці бацькоў-выхавальнікаў у дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Часовае ўтрыманне ў месцах папярэдняга зняволення і пазбаўлення волі. Трэба даведка з месца папярэдняга зняволення або пазбаўлення волі. Праўда, гэта ўжо зусім не адпачынак, але таксама падстава для пераразліку…

Scroll Up