Слоним
weather
17
Зельва
weather
17
Волковыск
weather
16
Мосты
weather
16
Дятлово
weather
16
Барановичи
weather
17
EUR 2.3275
USD 1.9961
RUB(100) 3.1586
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Мастоўскі райвыканкам прыняў рашэнне: гандлюйце там, дзе вам загадалі

10 июня 2018 10:03
87
Поделиться:
Рашэннем райвыканкама за №293 вызначаны месцы для продажу тавараў фізічнымі асобамі. Такіх месцаў у раёне 19, чатыры ў Мастах. Адно з іх знаходзіцца на закінутым падворку па вуліцы Пясочнай, дзе ў вызначаны час танна прадаюць яйкі Шчучынскай птушкафабрыкі. Там заўсёды ёсць чарга.
масты,магазин

У Мастах

Гэты дакумент не ўлічвае інтарэсаў тых, хто хоча прадаць тавар. Прыкладам, у тым спісе няма вёскі Мікелеўшчына, дзе шчучынскія прадпрымальнікі прадаюць кветкі і расаду. Іншыя — былыя ва ўжытку рэчы, якімі вельмі зацікаўлены вяскоўцы. Продаж там усё роўна ідзе.
Магчыма, у будучым райвыканкам больш дакладна вывучыць праблему гандлю і прыме больш аб`ектыўнае рашэнне.
Аднак справа дробнага прадпрымальніцтва і продажу тавараў фізічнымі асобамі мае другую, і вельмі важкую, праблему. Месцы, вызначаныя рашэннем райвыканкама, не акультураны. Няма навесаў, няма лавак, дзе прысядзе прадавец, а прадаўцы ў большасці — гэта лю­дзі сталага веку. Няма і прылаўкаў, дзе можна было б раскласці тавар.
Найбольш знаёмы мастаўлянам міні-рынак на вуліцы Будаўнікоў ля крамы «Гурман». Там прадаюць свой тавар людзі сталага ўзросту, як летам, так і зімою, у спёку і сцюжу. У свой час там быў збудаваны камунальнікамі для продажу навес-халупа. Парыў ветру знёс страху і пакалечыў жанчыну. Пасля гэтага яго знеслі. Цяпер людзі самі сабе ладкуюць месца продажу і пякуцца на сонцы ці мерзнуць узімку.

мосты,торговля,магазин,рынок

Вулічны гандаль у Мастах

Scroll Up