Слоним
weather
3
Зельва
weather
3
Волковыск
weather
10
Мосты
weather
7
Дятлово
weather
7
Барановичи
weather
24
EUR 2.4544
USD 2.0882
RUB(100) 3.1726
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Спелыя каштаны. На жыццёвых скрыжаваннях

11 июня 2018 8:20
199
Поделиться:
— Ці чулі, бабы? Надзя Макроўская захварэла, ужо чатыры дні з ложка не ўстае, моцна кашляе, — прыпыніўшы свой ровар ля аўталаўкі, дзе сабраліся вяскоўцы, спытала паштальёнка Маруся Зарубчык.

Малюнак Яўгена Іванова

— І праўда, у апошнія дні яе нідзе не відаць. Раней то па ваду хадзіла, то курэй карміць… — загаманілі кабеты наперабой.
— Бедная, а хто яе даглядае? Хто хату абагравае, бо на дварэ ж восень? — разлічыўшыся за пакупкі, падышла да Марусі старая Клаўдзя Астапчук. — Сыны ж абодва ў пасёлку Самонічы, праўда, ён ад нас недалёка. І Міхась там, і Сымон. Мо прыязджаюць?
— Прыязджаюць. І так сварацца за хату! Я ўчора надвячоркам пенсію ёй прынесла, то такога наслухалася… Нават пры мне, староннім чалавеку, не маглі стрымаць сваёй злосці. Кажу ім: «Што вы тут расхадзіліся? Можа, маці яшчэ паправіцца, а вы ўжо хату дзеліце. Сорамна!» — «А табе што, цётка? Аддала пенсію і шуруй сваёй дарогай! — не стрымаўся Міхась. — Трэба, каб маці цяпер напісала паперу і заверыла ў натарыуса, што, маўляў, мне дорыць хату і ўсё, што ў хаце. Я старэйшы!» — «Ну і што, як старэйшы?! — ажно пачырванеў ад злосці Сымон. — Я тут многае зрабіў сваімі рукамі, калі ты быў на заробках у
Расіі. Усё грошы закалочваў і не бачыў, што ў мацеры куратнік амаль разваліўся, страха ў сенях цячэ. Я ўсё зрабіў!» — «Сыночкі, не сварыцеся… — слабым голасам папрасіла Надзя. — Каб вы мяне ў бальніцу завезлі, а то надта ж усё баліць…» — «І дома паправішся, калі пойдзе на добрае, — Міхась патушыў цыгарэту і кінуў у качаргешнік. — Чаго па дактарах цягацца з нейкай прастудай? Пройдзе!» — «Можа, пройдзе, а можа, і не, але прашу вас па-людску: як памру, падзяліце хату і жывіце мірна, а то і на тым свеце мне спакою не будзе. Ты, Сымон, кажаш, што многае тут зрабіў сваімі рукамі. Гэта праўда. Але ж я табе за ўсё плаціла. І на будаўнічыя матэрыялы грошы давала, і табе за работу. Добра плаціла, ніколі не казаў, што мала».
— Во нягоднік!
— З мацеры грошы браў!
Бабы гудзелі нібы пчолы ў вуллі. Аўталаўка паехала, а яны і не думалі разыходзіцца, аж пакуль паштальёнка не пасунулася далей са сваім роварам.
— Я буду хадзіць да Надзі і дапамагаць па гаспадарцы, — сказала суседка Броня Кудроўская. — Няхай, бедная, хоць не чуе іхніх сварак, а то раней часу памрэ.
Міхась і Сымон, убачыўшы, як у хаце гаспадарыць Броня, ажно павесялелі, што ім не трэба клапаціцца пра мацеру.
— Я табе, цётка, заплачу, калі ўзялася яе даглядаць, бо мне трэба зноў у Расію ехаць, добрая работа там падвярнулася, — Міхась падаўся да дзвярэй.
— Ну то і плаці, я сюды нават заходзіць не буду! — Сымон пайшоў следам.
— Ды не трэба мне ніякай платы, я задарма буду даглядаць вашу маму! — кінула наўздагон Броня.
Пад вечар, калі ўжо ішлі з поля каровы, яна выклікала да Надзі хуткую дапамогу.
— Дрэнь справы, — агледзеўшы хворую, пажылы доктар паклікаў Броню на кухню. — Запаленне лёгкіх… Задаўненае. Не выкарабкаецца. Чаму ж было раней да нас не звярнуцца?
— Я суседка, а сыны яе ўсё спадчыну дзялілі, замест таго, каб пра мацерына здароўе паклапаціцца.
— Бывае…
— А вы яе ў бальніцу возьмеце?
— Не будзе ніякага толку… Няхай ужо дома памірае, на сваёй пасцелі.
Хуткая паехала, а Броня вярнулася ў пакой да хворай і бадзёрым голасам прамовіла:
— Зараз я табе таблетак дам, што доктар пакінуў, булёну курынага звару. Паясі дык і падужэеш. Надта вялікі клопат, твой кашаль! — гаварыла, а сама неўпрыкмет выцірала слёзы, бо ведала, што дагарае яе суседка — добрая і спагадлівая Надзя, гарушчая ўдава, якая, лічы, падымала-гадавала двух сыноў.
— Не суцяшай, Бронечка… Не ўстану я больш…
— То, можа, нявесткам тваім наказаць, каб прыйшлі?
— Ведаюць нявесткі, ад сыноў маіх ведаюць, але не пойдуць яны…
— Чаму?
— Па той жа прычыне: спадчыны ніяк не падзеляць. Ад людзей чула, што нейкі чалавек з Маладзечна ўжо аблюбаваў маю хату сабе на дачу. Вось Міхаська з Сымонкам і стараюцца навыперадкі хутчэй завалодаць ёй. А жонкі ім памагаюць… Бронечка, паступіся на табурэтку і дастань з-за бажніцы маленькі вузялок. Там спелыя каштаны. Некалі, як яшчэ былі маладыя, мой Антось мне назбіраў. Ведаў, што люблю іх… А як памёр, загарнула ў хусцінку і схавала. Дарагая памяць аб ім… Ты і ў труну мне потым пакладзеш, пад падушку.
Глытаючы слёзы, суседка дастала вузельчык, развязала, паднесла да Надзі. І з жалем убачыла, што не каштаны трэба было шукаць, а свечку…

Scroll Up