Слоним
weather
15
Зельва
weather
15
Волковыск
weather
15
Мосты
weather
15
Дятлово
weather
15
Барановичи
weather
17
EUR 2.3275
USD 1.9961
RUB(100) 3.1586
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Альбом “1937”: расстраляная паэзія загучала пад электроніку

13 июня 2018 14:14
53
Поделиться:

Альбом

Трыа Buben Naruszewicz Baisan выпусціла альбом "1937". Праграма на вершы паэтаў трыццатых была запісаная на студыі дзяржаўнага радыё, яе прэзентацыя адбылася ў праграме “Тэрыторыя гуку” на Першым канале. Пад акампанемент гітары Нарушэвіча і электроніку Бубена на ўсю краіну загучалі вершы Юлія Таўбіна, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Алеся Дудара, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі, Тодара Кляшторнага. Цяпер альбом даступны для праслухоўвання ў інтэрнэце

Слухаць альбом на SoundCloud

Каментуюць стваральнікі

– Мы цешымся, што афіцыйная прэзентацыя адбылася на цэнтральным радыёканале, бо менавіта там мусяць гучаць нацыянальныя героі. Канцэпцыя альбома вельмі простая і сумная: па кожнаму з паэтаў прайшоўся 37-ы год. Іх лёсы не пакідаюць нас абыякавымі, як і лёсы нашых сямей: расстраляны продак Улада Бубена, Іван Мезін, быў апошнім старастам Чырвонага касцёла, пераследаваліся і два прадзеда Алеся Плоткі. Сёння мы імкнёмся вярнуць паэзію 30-х у сучасны кантэкст, калі ўжо не кожны счытае сэнс вокладкі з фарамі машыны пад домам.

Трыа Buben Naruszewicz Baisan утварылася на глебе супрацы паэта Алеся Плоткі (Baisan) з культавым электронным музыкам Уладам Бубенам. Разам з гітарыстам Леанідам Нарушэвічам (гурт “Князь Мышкін”) яны выдалі шэраг альбомаў. Сярод іх вылучаюцца альбомы Bulbahuana, які ўвайшоў у топ-3 лепшых электронных альбомаў Беларусі 2017 і “Папяросы” – пераклад кнігі Юрко Іздрыка.

У планах трыа – рэліз альбома “З нажом на Сонца” (часткі паэмы «Калі асядае муць» Тодара Кляшторнага) і выступ у Ракаве 30 чэрвеня.

Фота Ягор Супастатаў, вокладка  Алесь Плотка

Scroll Up