Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
3
Зельва
weather
3
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
3
EUR 2.4235
USD 2.1213
RUB(100) 3.204
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

«У вас, мужыкі, мы на повадзе не пойдзем»

13 июня 2018 15:40
1573
Поделиться:
З нагоды 100 дзён ва ўладзе старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча

Сёлета 7 сакавіка ў райвыканкаме старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў уручыў службовае пасведчанне чарговаму старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзю Хомічу.

мэр,Хомич,Слоним

Генадзь Хоміч

Сярод наказаў новаму кіраўніку раёна ад абласнога кіраўніка прагучалі тады тэзы пра стварэнне новых рабочых месцаў, павышэнне заробкаў і прыцягненне ў эканоміку раёна прамых замежных інвестыцый.

Ніякіх істотных зрухаў у павелічэнні працоўных месцаў і заробкаў на Слонімшчыне, як і ў прыцягненні ў эканоміку раёна замежных капіталаў, пакуль не назіраецца. Падобна, Генадзь Баляслававіч працягвае працу ў гэтым кірунку і станоўчыя вынікі хутка з`явяцца.
А мы зараз паспрабуем узгадаць, чым за гэтыя 100 дзён ва ўладзе і дзе вызначыўся новы старшыня.

Першае, што тут узгадваецца, гэта выказванне кіраўніка раёна ў адрас работнікаў РУСП «Новадзявяткавічы» падчас іх страйка. «Мы з Акулічам (кіраўніком гаспадаркі. — М.К.) правядзём сур`ёзную гутарку, але ў вас, мужыкі, на повадзе не пойдзем», — сказаў Генадзь Хоміч на патрабаванне людзей звольніць з пасады кіраўніка РУСП «Новадзявяткавічы» Уладзіміра Акуліча.

За першыя 100 дзён на паса­дзе старшыня паспеў змяніць графік працы райвыканкама — цяпер там працуюць з 8.00 да 17.00 замест ранейшых з 8.30 да 17.30. Пры новым кіраўніку ў чарговы раз крыху змянілася структура выканаўчага камі­тэта — з`явіліся ўпраўленне землеўладкавання і ўпраўленне адукацыі, аддзелы ідэалагічнай працы і па справах моладзі ды аддзел культуры, а таксама ўзнік асобны сектар спорту.

Што да раённых публічных мерапрыемстваў, то сёлета новы кіраўнік раёна не ўручаў выпускнікам залатыя медалі і не адкрываў футбольны сезон традыцыйным сярод яго ранейшых калегаў ударам па мячы. Разам з тым Генадзь Хоміч прысутнічаў на перадсезонным паседжанні ФК «Слонім-2017», віншаваў слонімцаў з Днём Перамогі і ўдзельнічаў у фестывалі «Паланэз-2018».

слонім,мэр,слоним,хомич

Генадзь Хоміч на фестывалі «Паланез-2018»

Вось, здаецца, і ўсё, што прыгадваецца за гэты час у звязку з асобай сённяшняга кіраўніка раёна. Дадаць хіба можна толькі тое, што Генадзь Баляслававіч сам водзіць службовы аўтамабіль, а яго жонка дасюль працуе не ў Слонімскім раёне.

Фота з архіва «ГС»

Обратите внимание
Scroll Up