Наверх
Слоним
ясно
5 °C
Зельва
ясно
5 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
6 °C
Мосты
переменная облачность
6 °C
Дятлово
переменная облачность
6 °C
Барановичи
ясно
5 °C
EUR 3.0778
USD 2.6352
RUB(100) 3.329
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскі райвыканкам пасадзейнічаў беспрацоўнаму — параіў звярнуцца ў аддзел занятасці… Слонімскага райвыканкама (абноўлена)

15 июня 2018 17:45
Поделиться:

Міхаіл Сашко

Звольнены ў красавіку 2016 года са Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі сябра незалежнага прафсаюза РЭП Міхаіл Сашко ад той пары не можа знайсці ў Слоніме сталую працу. Да ўсяго Міхаіла ў траўні звольнілі з часовай працы ў ДРБУ №119 КУП "Гроднааблдарбуд"

У такой сітуацыі Міхаіл Сашко звярнуўся з пісьмовай заявай да старшыні Слонімскага райвыканкама, каб той пасадзейнічаў у яго працаўладкаванні.

«У красавіку 2016 года са мной за тры гады да выхаду на пенсію не працягнулі кантракт у ААТ «Слонімская КПФ», адмовіўшы ў распаўсюджванні на мяне палажэнняў калектыўнай дамовы і тарыфных пагадненняў за сяброўства ў незалежным прафсаюзе. З красавіка 2016 года па цяперашні час я працаваў часова толькі ў ДРБУ №119 КУП «Гроднааблдарбуд» з 26.04.2018г. па 22.05.2018г.

На падставе Дэкрэта №1 прашу: дапамажыце ў працаўладкаванні на пастаянную працу», — напісаў Міхаіл Сашко 23 траўня.

І вось днямі слонімскі беспрацоўны атрымаў з райвыканкама адказ за подпісам намесніка старшыні Кацярыны Руткоўскай.

«…Для садзейнічання ў працаўладкаванні Вам неабходна звярнуцца ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама (далей — аддзел занятасці)…» — адказала беспрацоўнаму Сашко Кацярына Янаўна 8 чэрвеня.

Міхаіл пабываў у аддзеле занятасці. Там яму выдалі для запаўнення адпаведную форму ды накіравалі з мэтай працаўладкавання ў Слонімскую КПФ.

— Нядаўна памёр слесар-рамонтнік газавага абсталявання на КПФ. Гэта якраз па маёй спецыяльнасці, але гэтую вакансію КПФ не вывешвае. Пайду заўтра туды на прыём, паглядзім, што яны мне прапануюць. А што да гэтага адказу з райвыканкама, то гэта форменная адпіска. Гэта як мяне звальнялі, то выканкамаўскія дапамагалі і дапамаглі адміністрацыі фабрыкі звольніць. А як папрасіў дапамогі ў працаўладкаванні, то паслалі ў цэнтр занятасці, па звычайным для іх коле, — пракаментаваў у размове з карэспандэнтам «ГС» сваю сітуацыю Міхаіл Сашко 14 чэрвеня.

15 чэрвеня Міхаіл наведаў КПФ наконт працаўладкавання. Далей за прахадную яго не пусцілі. Перамовы з аддзелам кадраў вяліся па тэлефоне, дзе шукальніку працы сказалі, што вакансій у іх няма.

— Я ім кажу: «Дык у вас жа памёр нядаўна слесар па рамонце газавага абсталявання — ужо вакансія. І ў цэнтры занятасці некалькі вакансій заяўлены». А яны на гэта адказваюць: «На гэтае месца чалавек ужо праходзіць медкамісію. І іншых вакансій няма. У цэнтры занятасці, відаць, забыліся зняць аб`явы». Так вось я сёння «працаўладкоўваўся» на КПФ. Потым зноў быў у цэнтры занятасці. Там далі накіраванне на працаўладкаванне ў фірму прыватнага перавозчыка ў будаўнічую брыгаду, але кіраўніка сёння не застаў на месцы. Заўтра зноў пайду, — падзяліўся з карэспандэнтам «ГС» сваімі навінамі Міхаіл Сашко.

Чым скончыцца працоўна-беспрацоўная гісторыя слонімскага актывіста, мы будзем сачыць і далей.

Да пенсіі Міхаілу па новых законах застаюцца ўсё тыя ж тры гады.

Наш канал в Telegram