Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
ясно
1 °C
Мосты
ясно
1 °C
Дятлово
ясно
1 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Востраўскія кароўкі

15 июня 2018 17:32
Поделиться:
корова,слоним,пастбище

Ілюстрацыйнае фота

— Каб не свая кароўка, не выгадавала б я дачок пасля вайны, — часта казала мая баба Маня, калі дапамагаў назапашваць ёй кармы на зіму для рагулі яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя.

Бабуля трымала на сваім хутары карову, пакуль дазвалялі сілы. Пасля вайны, калі адна гадавала дзвюх дачок, бабуля ў Слоніме мела нават сваіх пастаянных пакупнікоў масла ды тварагу. А бывала, казала, што насіла на продаж малако з ранішняй дойкі ды смятану. З гэтага мела грошы, бо ў калгасе тады зусім не плацілі.

У 1980 годзе, калі я скончыў восем класаў Востраўскай васьмігодкі, у нашым вясковым Канцы ў людской калейцы налічвалася недзе 30 галоў буйной рагатай жывёлы — пасвіць патрэбна было раз у месяц. А была яшчэ адна калейка ў Калюзе. А яшчэ раней нават Грудок меў сваю калейку, і ў Востраве тады налічвалася тры дружыны кароў. Тварог ды смятану ўжо рэдка хто вазіў у Слонім на продаж, бо кожную раніцу лішкі малака гаспадыні здавалі ў калгас. І плата за малако для многіх была як другі заробак у тым жа калгасе. Касілі, сушылі сена, назапашвалі салому ды буракі на зіму для рагуль тады дарослыя і дзеці. Свая кароўка карміла кожную сялянскую сям`ю.

корова,слоним,луг,пастбище

Ілюстрацыйнае фота

Гэта ўсё пранеслася ў маёй памяці, калі сёлетнім спякотным травеньскім днём гля­дзеў, чакаючы аўтобус, як на лузе за вёскай пасуцца… тры людскія кароўкі. Тры галавы замест трыццаці праз трыццаць­ восем гадоў — такая тут дыялектыка-арыфметыка. Праўда, яшчэ ў так званым аграгарадку, што вырас на калгасным полі за вёскай, некалькі чалавек трымаюць сваіх каровак. Для іх кароўкі застаюцца карміцелькамі і ў наш час.

Кожную раніцу, як і раней, едзе па Востраве зборшчык малака. На вулічных калдобінах, парушаючы ранішнюю цішыню, б`юцца на возе адзін аб адзін некалькі паўпустых малочных бітонаў.

кароўкі,вострава,слонім,слоним,коровы,пастбище,луг,трава

Востраўскія кароўкі. Фота аўтара.

Тым часам большасць сённяшніх калгасных працаўнікоў, як маладзейшых, так і старэйшых, масла, малако, смятану і кефір купляюць у мясцовай краме за заробак, які ў многіх недацягвае да мінімальнага ў краіне. Аднак эканамічнага прасвету ў мясцовай калектыўнай гаспадарцы, дзе за новым часам пабудавалі адзін з самых буйных малочна-таварных комплексаў у краіне, не назіраецца і ў светлую будучыню мясцовага калгаса, падобна, не верыць ужо ніхто. Таму землякам, якія засталіся ў роднай вёсцы і працуюць на зямлі, прый­дзецца зноў заводзіць і трымаць у хатняй гаспадарцы каровак. Бо толькі свая кароўка — карміцелька.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание