Наверх
Слоним
небольшой дождь
11 °C
Зельва
небольшой дождь
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
небольшой дождь
11 °C
Дятлово
небольшой дождь
11 °C
Барановичи
небольшой дождь
10 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ушанаваць памяць Міхала Валовіча ў Парэчча на Слонімшчыне з`ехаліся грамадскія актывісты з Гродзеншчыны і Баранавіч

18 июня 2018 9:00
Поделиться:
У нядзелю, 17 чэрвеня, традыцыйная акцыя ўшанавання памяці кіраўніка паўстання на Слонімшчыне супраць царызму ў 1831-33 гадах Міхала Валовіча і яго паплечнікаў сабрала ля сімвалічнай магілы на парэцкіх могілках грамадскіх актывістаў са Слоніма, Ліды, Гродна і Баранавіч. Не было сёлета толькі гасцей з Мінска і вясковых людзей з навакольных вёсак.

Старэйшы слонімец Мікалай Ракевіч штогод бывае на гэтай імпрэзе

Надмагільная мемарыяльная пліта Валовіча і яго паплечнікаў

З ініцыятывы слонімскіх дэмакратычных актывістаў дзень памяці Міхала Валовіча ладзіцца ўжо шмат гадоў. Пачалася гэта гісторыя з усталявання слонімскімі актывістамі на ўмоўнай магіле Валовіча каля спаленай парэцкай царквы памятнага крыжа з надпісам «Ва ўшанаванне памяці беларускага паўстанца Міхала Валовіча (1806 – 1833) і яго паплечнікаў, якія ахвяравалі сваё жыццё ў барацьбе за вызваленне Беларусі ад расейскага царызму» на Дзяды 4 лістапада 2000 года. Прастаяў той крыж у Парэччы месяц і з ініцыятывы мясцовага благачыннага ды пры падтрымцы ўладаў быў знішчаны. Затым яшчэ некалькі разоў ставілі там крыж актывісты, але яго зноў ламалі. І толькі калі крыж перанеслі і паставілі на ўскрайку парэцкіх могілках, дзе пазней усталявалі таксама вялікую мемарыяльную пліту ў памяць Міхала Валовіча і яшчэ 12 паўстанцаў, пакараных смерцю, сучасныя мясцовыя мураўёўцы пакінулі ў спакоі гэты крыж.

Усклалі кветкі

Штогод, звычайна, перад днём нараджэння Валовіча — нарадзіўся ён 18 чэрвеня 1806 года, — альбо перад днём смерці — павесілі Міхала Валовіча ў Гродне 2 жніўня 1833 года, — на гэтым месцы слонімская дэмакратычная грамадскасць праводзіць дзень памяці.

Сёлета імпрэзу вёў Іван Бедка, які сцісла пераказаў гісторыю жыцця і змагання Міхала Валовіча і адказаў на пытанні некаторых прысутных. Пра амаль дэтэктыўную гісторыю ўсталявання, знішчэння і новага ўсталявання крыжа расказаў у сваім выступленні Сяргей Чыгрын.

Вельмі цёпла пра Міхала Валовіча і 12 маладых яго паплечнікаў, якія ў маладым узросце аддалі сваё жыццё за свабоду роднага краю, сказаў мастак Мікола Бушчык. Госць з Гародні Вадзім Саранчукоў выказаў спадзяванне, што цыкл паўстанняў у Беларусі мусіць, нарэшце, лагічна завершыцца ўсталяваннем у нашай краіне сапраўды беларускай дэмакратычнай улады.

Мастак з Жыровічаў Уладзімір Кавальчук адзначыў у сваім выступленні, што нават у Беларускай савецкай энцыклапедыі змешчана даволі поўная інфармацыя пра Міхала Валовіча, ды выказаў здзіўленне, што ў незалежнай Беларусі знішчалі крыж, пастаўлены ў яго памяць у роднай вёсцы.

Слухаюць Уладзіміра Кавальчука

Вітольд Ашурак з Лідскага раёна прачытаў памінальную ўніяцкую малітву па ўсіх загінуўшых у паўстанняў за свабоду Беларусі змагарах ва ўсе часы. Але найбольшую ўвагу ўсёй грамады мелі, відаць, Галіна Ярашэвіч і Таццяна Малашчанка з Баранавіч, якія прыгожа і душэўна спявалі беларускія патрыятычныя песні на вершы Наталлі Арсеньевай, Ларысы Геніюш і іншыя.

Савецкі сцяг у адным з парэцкіх вясковых двароў непадалёк ад могілак

Скончылася гэтая імпрэза ўскладаннем кветак і хвілінай маўчання. Але потым былі яшчэ доўгія зацікаўленыя размовы сяброў-таварышаў-суседзяў, якіх сабралі ў гэты спякотны летні дзень у Парэччы Міхал Валовіч і 12 яго землякоў-паўстанцаў.

Каля магілы сам на сам

Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, ужо другі год яно праходзіць без удзелу міліцыі.

Даведка

Паводле Вікіпедыі, Міхал Валовіч — сын слонімскага падкаморыя. Навучаўся ў Віленскім універсітэце, быў блізкім да філаматаў і філарэтаў.

Паўстанцы Міхал Валовіч з сябрам

Пасля паразы нацыянальна-вызваленчага паўстання мусіў эмігра­ваць у Францыю, але вырашыў далучыцца да ваеннай экспедыцыі на колішнюю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, каб узняць там сялянскае паўстанне.

19 сакавіка 1833 года паўстанцы перайшлі мяжу Расейскай Імперыі і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне. У атрад М. Валовіча прыйшлі сяляне з Парэчча, Вострава і Бардашоў.

Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў Слоніме, каб вызваленыя вязні далучыліся да паўстанцаў.

Гарадзенскі губернатар Мураўёў даў загад абкружыць атрад над  Шчарай. Дакументы сведчаць, што пры затрыманні М. Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе.

Усяго па Гарадзеншчыне расейскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек. На допыце М. Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў, а таксама засведчыў, што «хацеў выкарыстаць паўстанне, каб здзейсніць свой намер і вызваліць сялян».

11 чэрвеня 1833 года ў Гродне распачаўся судовы працэс.

Побач з М. Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялян, кіраўніка атрада прысудзілі да пакарання смерцю праз чацвертаванне, аднак князь Далгарукаў змякчыў прысуд.

М. Валовіча павесілі ў Гродне (паміж вуліцамі Лідскай і Белуша, Парахавым завулкам і праспектам Касманаўтаў).

Цела павешанага ўначы перавезлі ў закінуты вапнавы кар`ер і закапалі такім чынам, каб яго не змаглі адшукаць.

Астатніх паўстанцаў саслалі ў Сібір — на катаржныя працы, у арыштанцкія роты, на пасяленне.

Наш канал в Telegram