Наверх
Слоним
небольшой дождь
11 °C
Зельва
небольшой дождь
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
небольшой дождь
11 °C
Дятлово
небольшой дождь
11 °C
Барановичи
небольшой дождь
10 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Каля Коласава на Слонімшчыне саўгасныя каровы з`елі прыватны авёс і пляжаць бульбу — улады бяздзейнічаюць

20 июня 2018 17:31
Поделиться:

Ігар Гайдук у рэдакцыі "ГС"

Ігар Гайдук і Віктар Крыштопчык узялі ў Новадзявяткавіцкага сельсавета ў арэнду 2,2 га зямлі каля вёскі Коласава, блізу коласаўскай саўгаснай фермы — арэнда аформлена на Крыштопчыка. Сёлета арандатары пасеялі там авёс і пасадзілі бульбу. Аднак ці прыйдзецца ім сабраць хоць нейкі ўраджай — вялікае пытанне

— Калгасныя каровы з коласаўскай фермы рэгулярна пасуцца ў нашым аўсе. З`елі яго ўжо цалкам. А паколькі па правілах севазвароту бульбу мы пасадзілі паміж аўсамі, то калгасная скаціна з аднаго аўса на другі пераходзіць праз бульбяное поле. Так каровы патапталі, а дзе і паелі бульбу. Размовы з загадчыцай фермы станоўчых вынікаў не далі. Там хворую жывёлу выпускаюць на пашу пасля 20 гадзін, пасуць усю ноч і заганяюць назад на ферму раніцай. Наглядае за каровамі начны вартаўнік, які не можа ўсю ноч выганяць іх з нашых аўсоў. А нам што рабіць? Звярталіся ў міліцыю. Міліцыя прыязджала тры разы: 14, 16 і 17 чэрвеня. Склалі пратаколы. Вынікаў пакуль ніякіх. Звярнуліся ў сельсавет, там адказалі, што старшыня сельсавета цяпер на бальнічным, а дакументы з міліцыі яшчэ не прыйшлі. Таксама ў сельсавеце ўзгадалі, што ўжо былі падобныя выпадкі, яны з сельсавета пасылалі запыт у РУСП «Новадзявяткавічы», каб там стварылі камісію ды разабраліся ў сітуацыі, а адтуль — ніякага адказу… А нам што рабіць? Пайшоў сёння ў міліцыю, напісаў заяву, а там мне чыста па-чалавечы сказалі, што ад іх у гэтай сітуацыі нічога не залежыць — усё залежыць ад сельскага Савета. Але я ведаю ўжо са свайго досведу, што каб сельсавет пачаў хоць нешта рабіць для выпраўлення сітуацыі, патрэбна, каб там атрымалі афіцыйную паперу. Але за гэты час каровы з`ядуць у нас усё канчаткова. Вось я і звяртаюся да вас у рэдакцыю, каб праз газету дапамаглі неяк вырашыць праблему, — расказаў пра сваю сітуацыю ў рэдакцыі «ГС» Ігар Гайдук 20 чэрвеня.

Карэспандэнт «ГС» у гэты ж дзень звязаўся па тэлефоне з упраўляючай справамі Новадзявяткавіцкага сельскага выканкама Жаннай Шыпуль і пацікавіўся, як сельсавет можа дапамагчы арандатарам у такой сітуацыі.

— Лісты са Слонімскага РАУС мы атрымалі толькі ўчора, 19 чэрвеня. Мы іх накіруем у РУСП «Новадзявяткавічы». Там павінны прымаць нейкія захады па вырашэнні гэтай праблемы. І гэта ўсё, што я магу вам сказаць, — завяршыла гутарку Жанна Якаўлеўна.

Што называецца, кола замкнулася. Вырашаць праблему павінны тыя, хто яе стварыў. І, верагодна, бліжэйшай ноччу саўгасныя каровы зноў будуць пасвіцца на прыватных палетках.

Адзінае, чым «Газета Слонімская» можам дапамагчы Віктару Крыштопчыку і Ігару Гайдуку — інфармаваць, як будуць разгортвацца падзеі ў выгнанні саўгасных кароў з іх палеткаў.

Наш канал в Telegram