Наверх
Слоним
ясно
18 °C
Зельва
ясно
18 °C
Волковыск
небольшая облачность
18 °C
Мосты
переменная облачность
18 °C
Дятлово
переменная облачность
18 °C
Барановичи
ясно
17 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Іх меншасць, але яны ёсць. Выпускнікі, якія здаюць тэсты па беларускай мове

21 июня 2018 15:28
Поделиться:
Па традыцыі беларускую мову для здачы цэнтралізаванага тэсціравання абіраюць нашмат менш маладзёнаў, чым расейскую. Карэспандэнт «ГС» пацікавіўся ў слонімскіх выпускнікоў 2018 года, якія здавалі на цэнтралізаваным тэсціраванні беларускую мову, чаму яны абралі менавіта гэты прадмет.

Ірына Філіпеня, ліцэй №1:
— Беларуская мова мая родная. Здавала яе на тэсціраванні і таму, што яна лягчэйшая за рускую, у якой шмат выключэнняў з правілаў і г. д. Шмат беларускіх паэтаў цудоўна выказваліся пра нашу краіну. Ёсць шмат песень на беларускай мове, якія мне падабаюцца. Яшчэ ў мяне быў класны кіраўнік Святлана Андрэеўна, якая вельмі любіла гэтую мову, яе ўрокі мяне натхнялі.

_____________________________________________________________________________________________________________________________________

Яна Слекішына, СШ №4:
— Беларуская мова — адна з самых прыгожых і меладычных моў у свеце, і я вельмі ганаруся, што жыву ў краіне з такой цудоўнай мовай. Таксама мне лепш даецца гэтая мова ў вывучэнні, чым руская, магчыма, з-за таго, што жыву менавіта ў Беларусі.

____________________________________________________________________________________________________________________________________

Алеся Ерамейчык, СШ №2:
— Беларускую мову я aбрала таму, што з малодшых класаў займалася беларускай мовай, хадзіла на алімпіяды. Апошні раз, у 11-м класе, заняла трэцяе месца. Для мяне яна лягчэйшая, бліжэйшая, чым руская. Я не задумвалася, якую мову здаваць.

___________________________________________________________________________________________________________________________________

Ірына Пашынская, Сянькоўшчынская СШ:
— Гэта наша родная мова, і яе я лепш ведаю, а таксама была ўпэўнена, што мой класны кіраўнік, які выкладаў у мяне беларускую мову, дапаможа добра падрыхтавацца да ЦТ. Спадзяюся, што вынікі сапраўды будуць выдатнымі.

____________________________________________________________________________________________________________________________________

Надзея Жывулька, СШ №2:
— Беларускую мову абрала таму, што раней я хадзіла на алімпіяду па беларускай мове, для мяне яе вывучаць было лягчэй за рускую. Яна мне больш падабаецца па сваёй мілагучнасці. Я лічу няправільным, што большая частка вучняў, з`яўляючыся беларусамі, здаюць рускую мову, а сваю родную нават не ведаюць.

____________________________________________________________________________________________________________________________________

Аліна Кармазын, СШ №4:
— Абрала беларускую мову таму, што гэта наша родная мова. Раней я яе наогул не ведала і вучыць мне яе было складана, бо я прыехала з іншай краіны. Але потым, як пачала знаёміцца з беларускай мовай, мне спадабалася, як яна гучыць. Затым пайшла на павышаны ўзровень, паглыблялася ў мову. Для мяне беларуская мова аказалася лягчэйшай, таму і абрала яе для здачы на тэсціраванні.

______________________________________________________________________________________________________________________________________

Дар`я Якаўлева, СШ №4:
— Беларуская мова заўсёды здавалася мне лягчэйшай, чым руская, і менавіта таму з 10-га класа я вывучала яе паглыблена ў профільным класе.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание