Наверх
Слоним
небольшой дождь
11 °C
Зельва
небольшой дождь
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
небольшой дождь
11 °C
Дятлово
небольшой дождь
11 °C
Барановичи
небольшой дождь
10 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На жыццёвых скрыжаваннях. Ластаўчыны дзеці

24 июня 2018 10:20
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

Я гасціла ў стрыечнай сястры Яні ў Куршатах, што за сем кіламетраў ад маёй вымерлай вёскі. У Куршатах бурліла жыццё, бо тут быў аграгарадок. Ліпеньскім вечарам, падаіўшы карову і паклаўшы спаць двух гарэзлівых праўнукаў, якіх кожнае лета прывозіў унук з Маладзечна, Яня сказала:
— У хаце горача, ідзём на ганак, крыху пасядзім перад сном. Пасля дожджыку так добра дыхаецца.
Сястра ўзяла посцілку і паслала на ступенькі, каб лацвей было сядзець.
— Гэту посцілку, сястрыца, я яшчэ ў дзявоцтве ткала, а да цяперашняга часу мае добры выгляд. І ўзор прыгожы, у Ластаўкі нагледзела. О, у яе ўсё было адмысловае. І ткаць умела, і вышываць, і вязаць.
— Ластаўка? А чаму Ластаўка?
— У сям`і Сабіны і Кастуся Баравейшыкаў было чатыры дачкі. Каця — старэйшая. І прыгожая, і, я ж кажу, працавітая. А як хораша спявала! Аднойчы, калі яшчэ хадзіла ў школу, на нейкае свята ў нашым клубе быў канцэрт, і яна там спявала пра мора… Голас чысты, звонкі, людзі слухалі затаіўшы дыханне.
— Сапраўдная Ластаўка! — з гордасцю сказаў Кастусь жонцы, калі змоўклі апладысменты. — Абавязкова трэба аддаць яе ў музычнае вучылішча, няхай толькі дзесяцігодку закончыць.
З таго часу дзяўчыну ў вёсцы і сталі называць Ластаўкай.
Вучылася б Каця і стала б знакамітай спявачкай, каб не прыйшло ў хату гора горкае: Сабіна з Кастусём атруціліся грыбамі. І памерлі…
— Не дай Бог! — жахнулася я. — А дзеці?
— Дзеці ўсе жывыя і здаровыя, бо адбылося гэта не дома, а ў гасцях у Сабінінай роднай сястры, што жыла пад Мала­дзечна. І сястра таксама памерла, а яе мужа дактары адратавалі.
Ластаўка тады хадзіла ў дзясяты клас, Валя — у сёмы, Маня — у пяты, а самая малодшая Любачка — у першы. Пасля пахавання прыехалі з райцэнтра, каб забраць дзяўчынак у дзіцячы дом, але Ластаўка папрасіла суседзяў Тамару і Адама Касабуцкіх, што былі для іх нібы родныя, каб аформілі апякунства. Тыя згадзіліся.
— Мы будзем жыць у сваёй хаце, — казала Ластаўка. — Я сястрычак дагледжу, дарослая ж ужо. А калі якая работа будзе не пад сілу, то і вы дапаможаце. Дзякуй, што згадзіліся над намі апекавацца, не аддалі ў дзіцячы дом.
Яня памаўчала, а потым працягвала далей:
— Ні ў якое музычнае вучылішча Ластаўка, канешне, паступаць не стала, ды і наогул пра далейшую вучобу прыйшлося забыць. Атрымаўшы атэстат, адразу ўладкавалася даяркай на ферму. Тады яшчэ рукамі даілі, таму даводзілася ёй нялёгка. І сваю гаспадарку трымала, нават карову не збыла. Сусед дапамагаў сенаваць.
І дзялкі лёну, буракоў ды кукурузы палола, збажыну жала. Палоць-то і малодшыя дапамагалі. Як выйдуць, бывала, усе ў квяцістых сукеначках, як усё адно васількі ў полі.
— Ну і ўдалыя Ластаўчыны дзеці! — не раз казалі вясковыя бабы. — І ў полі спраўляюцца, і ў хаце такі парадак, што любая гаспадыня не зраўняецца. Во некаму будуць добрыя жонкі!
Мінаў час, падрасталі дзяўчынкі. Ластаўка старалася, каб кожная закончыла сярэднюю школу ды атрымала добрую спецыяльнасць. Тады не ўсе вясковыя дзеці канчалі дзесяцігодку. Працаваць ішлі. А Ластаўчыны атрымалі атэстаты. Потым Валя закончыла гандлёвы тэхнікум і засталася працаваць у сталіцы. Там і замуж выйшла, дзетак нарадзіла. Маня стала медсястрой, а самая малодшая, Люба, вывучылася на доктара. Усе маюць сем`і, ва ўсіх дзеці, а цяпер ужо і ўнукі.
— А Ластаўка ж ці выйшла замуж? — пытаю.
— Выйшла б, бо такія ўдалыя хлопцы да яе сваталіся. Не згадзілася…
— Які мне замуж? — казала на роспыты кабет. Хіба я сваіх дзяўчынак кіну? Думаю, што нікому не патрэбны мае дзеці…
— Удаўбла сабе ў галаву, што не патрэбны, — суседка Тамара Касабуцкая не магла згадзіцца з такімі довадамі. — Вунь доктар з раёна так яе ўпадабаў! Я ж ведаю… Я ў бальніцы ляжала, а яна некалькі разоў адведвала. Ну, доктар і ўбачыў, прасіў: пазнаёмце ды пазнаёмце. Разводнік, праўда, быў. Ну дык і што? У жыцці ўсякае здараецца. Я так яе ўгаворвала! Кажу: «Дзеці твае павырастаюць, пойдуць сваёй дарогай, будуць мець сем`і, а ты застанешся ў старасці адна-адзінюткая. Падумай!» — «Ну і няхай! Затое душа будзе спакойная, што я не кінула на волю лёсу сваіх дзяўчынак, нікому не дала ў крыўду».
— І што потым? — не цярпелася даведацца мне.
— А ўсё як у добрых людзей. Ластаўчыны дзеці мелі яе за маму. Прыязджалі з сем`ямі і ў водпуск, і так, дапамагчы ў якой рабоце. Бывала, заставяць машынамі ўвесь надворак ды шчыруюць па гаспадарцы. І хату перакрылі, сайдынгам абшылі, і веранду новую зрабілі. Грошы часта прысылалі. Паштальёнка казала.
— І цяпер Ластаўка жыве адна?
— Не, Люба забрала сёлетняй вясной. Хварэць стала наша Ластаўка, вось Люба і забрала. Яшчэ і спрачалася з сёстрамі, якія таксама хацелі ўзяць да сябе: «Я доктар, у мяне ёй будзе лепш!»
А я падумала — няправільная прымаўка: не рабі дабра, не атрымаеш зла. Ластаўка і яе дзеці паказалі, што гэта не так…

Наш канал в Telegram