Наверх
Слоним
ясно
15 °C
Зельва
ясно
15 °C
Волковыск
ясно
13 °C
Мосты
ясно
13 °C
Дятлово
ясно
13 °C
Барановичи
ясно
14 °C
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Дзярэчыне будзе служыць новы ксёндз

25 июня 2018 10:28
Поделиться:

Касцёл у Дзярэчыне. Фота fotobel.by

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг персанальных змен святароў, якія служаць у дыяцэзіі.

Як паведамляе grodnensis.by, пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне (Слонімскі дэканат) прызначаны ксёндз Аляксандр Рудзевіч, які з`яўляўся да гэтага пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і кусташам дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы Нашых Сем`яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Kсёндз Яўген Учкуроніс вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне (Слонімскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Смаргонскі дэканат).

Ксёндз Яўген Учкуроніс з маленькімі вернікамі з Дзярэчына

Ксёндз Аляксандр Рудзевіч. Фота catholic.by

Kсёндз Андрэй Пышынскі вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне (Дзятлаўскі дэканат).

Kсёндз Валерый Спірыдон вызвалены ад абавзкаў пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рандзілаўшчыне (Дзятлаўскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат).

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание