Наверх
EUR 2.3235
USD 2.0819
RUB(100) 3.2268
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Добры дзень, суседзі!

3 июля 2018 16:56
653
Поделиться:
Вясковае свята пад назвай "Добры дзень, суседзі!" прайшло ў вёсцы Драпава Слонімскага раёна.

Падобныя сустрэчы вяскоўцаў сталі традыцыйнымі і праходзяць ўжо не першы год. Людзі ў розных кутках раёна ладзяць разнастайныя канцэртныя праграмы, праводзяць забаўляльныя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы, гандлююць тым, што вырабілі сваімі рукамі. Карацей, адпачываюць і весяляцца, запрашаючы да сябе знаёмых з суседніх вёсак.

Гэтым разам у Драпава завіталі вяскоўцы з суседніх Сялявічаў. У нядзелю, 1 ліпеня, быў дождж, але гэта не стала перашкодай. Людзі бавілі час выходнага дня весела: гралі, спявалі, гандлявалі, жартавалі і не давалі сумаваць нікому.

Вось гаспадыні імправізаванага падворка «Сяло-весяло» з Азярніцы маглі і паспяваць, і гасцей пачаставаць. А завуць жанчын Алена Навікевіч, Аксана Літвінава, Ала Міхалюк, Таццяна Роля і Наталля Маразан.

Наступным разам, 15 ліпеня, ужо жыхары Драпава збяруцца і накіруюцца ў госці  ў Сялявічы.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание