Наверх
EUR 2.3252
USD 2.0793
RUB(100) 3.2206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Цёплы храм

3 июля 2018 9:30
344
Поделиться:
У мінулую нядзелю, 1 ліпеня, у вёсцы Новадзявяткавічы Слонімскага раёна ў мясцовым касцёле адбылася святочная імша з гістарычнай прэзентацыяй

У той дзень ішоў дождж і на дварэ было даволі няўтульна. А пераступіўшы парог храма, адразу трапіў у цёплую хаціну.

Цеплыня ішла адусюль: ад магутных сцен, са столі, ад каменнай падлогі. У такім выпадку людзі кажуць: храм цёплы, бо намолены.

Як заўважыў падчас імшы ксёндз Юрак, новадзявяткавіцкаму касцёлу больш гадоў, чым усім вернікам разам, якія прыйшлі ў той дзень памаліцца. І гэтая цеплыня захавалася, нягледзячы на тое, што касцёл перацярпеў шматлікія здзекі з боку прадстаўнікоў рознай улады, якая перыядычна ў тых месцах з`яўлялася. Асабліва дасталося касцёлу ў савецкія часы, калі храм палілі, захоўвалі ў ім мінеральныя тукі і розныя іншыя калгасныя рэчы. Касцёл шмат пацярпеў, але клапатлівыя рукі вернікаў аднавілі яго і пакрысе давялі да ладу. І цяпер перыядычна там святары праводзяць імшу. Гэтым разам яна адбылася на беларускай мове, што вельмі зачароўвала і кранала душу.

Пасля службы для вернікаў мясцовая настаўніца, гісторык і краязнаўца Таццяна Ракуць зрабіла гістарычны экскурс у далёкае мінулае, калі пад падмурак храма толькі звозілі валуны-камяні. Гэта быў 1790 год, а праз дзевяць гадоў касцёл паўстаў і на 30 чэрвеня, на дзень святых апосталаў Пятра і Паўла, быў асвечаны, таму і называецца ў гонар гэтых святых.

Таццяна Пятроўна распавяла прысутным шмат розных цікавых гістарычных фактаў з жыцця Новадзявяткавічаў і ягоных гаспадароў графоў Мялешкаў і Слізняў, пра іх дварцы і фальваркі. Малюнкі тагачасных мастакоў сведчаць, што пабудовы былі сапраўды прыгожымі і манументальнымі. Спадарыня Ракуць паведаміла пра цікавы факт знаходжання выявы кароны, якая належала пані Марыі Дзевятковіч. Гэтую выяву ёй у 1795 годзе падаравала польская каралева. У савецкія часы будаўнікі выграбалі смецце з касцёла і з ім выкінулі на звалку і выяву кароны, якую потым знайшлі выпадковыя мужчыны. Гэтую гістарычную рэч яны перадалі сланімчанцы, якая захоўвае каштоўнасць у сваёй прыватнай калекцыі.

А дапамог арганізаваць і правесці гістарычную прэзентацыю былы вучань Новадзявяткавіцкай школы, а цяпер жыхар Мінска Мікалай Міцюшын.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание