Наверх
Слоним
небольшой дождь
11 °C
Зельва
небольшой дождь
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
небольшой дождь
11 °C
Дятлово
небольшой дождь
11 °C
Барановичи
небольшой дождь
10 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцы паехалі ў Мінск, каб ускласці кветкі, а там — хапун

4 июля 2018 17:51
Поделиться:

Віктар Марчык

Калі ў Слоніме святкавалі афіцыйны Дзень Незалежнасці, пяцёра слонімскіх грамадскіх актывістаў паехалі ў Мінск ускласці кветкі да помніка загінуўшым падчас вайны воінам на бульвары Талбухіна і прыняць удзел у акцыі салідарнасці з незалежным прафсаюзам РЭП, супраць кіраўнікоў якога ўлады ўзбудзілі крымінальную справу

— Мы выйшлі з метро на станцыі «Парк чалюскінцаў» і ўбачылі, як людзей хапаюць і цягнуць у аўтазакі. Тады мы перайшлі на другі бок вуліцы. Там пакрысе сталі збірацца актывісты, якія прыехалі на акцыю салідарнасці. Аднак мінскіх лідараў не было. Тэлефон кіраўніка РЭП Генадзя Фядыніча не адказваў. Мы ўжо ведалі, што затрымалі па дарозе на акцыю Міколу Статкевіча. Станавілася зразумелым, што ўлады не дадуць правесці нам гэтую акцыю. Тым часам аўтазакі пачалі пераязджаць на наш бок вуліцы. Народ пачаў разыходзіцца. Мы таксама вырашылі спускацца ў метро. Трапляць у рукі міліцыі не было ніякага сэнсу і жадання. У пераходзе па дарозе ў метро я з Міхаілам Сашко прыпыніліся даць інтэрв`ю тэлежурналістам. Яны не назваліся, але, мяркую, гэта былі журналісты з Белсата. Трое нашых тым часам спусціліся ў метро. Вельмі хутка яна патэлефанавалі і паведамілі, што супрацоўнік метрапалітэна пазваніў у міліцыю і сказаў, што ў пераходзе ў некага бяруць інтэрв`ю і што ў наш бок ужо накіроўваюцца амапаўцы. Да таго часу мы паспелі адказаць на пытанні журналістаў, хутка спусціліся ў метро і з`ехалі. Улады не далі нам у гэты Дзень Незалежнасці ні выказаць салідарнасць з сябрамі прафсаюза РЭП, ні ўскласці кветкі да помніка, — расказаў у размове з карэспандэнтам «ГС» пра паездку ў Мінск 3 ліпеня слонімскі грамадскі актывіст Віктар Марчык.

Кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч

Як паведамляюць СМІ, у аўторак, 3 ліпеня, на бульвары Талбухіна ў Мінску затрымалі каля 30 чалавек, што прыйшлі на «Акцыю вызвалення і салідарнасці», якую, з падачы Мікалая Статкевіча, арганізавала Рада беларускага нацыянальнага кангрэсу і якая павінна была пачацца ў 13.00.

Не санкцыянаваная ўладамі акцыя была спыненая супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Мікалая Статкевіча затрымалі прыкладна ў 11.30 на выхадзе з дому і адправілі адбываць 10 сутак арышту за адну з ранейшых несанкцыянаваных акцый.

Назаўтра, 4 ліпеня, Статкевіча прывезлі ў суд і пакаралі штрафам у 40 базавых велічынь (980 рублёў) без яго ўдзелу. «Ганьба! Я не жадаю ўдзельнічаць у гэтым ганебным відовішчы! Ганьба краіне, у якой судзяць за тое, што я хацеў ускласці кветкі да помніка!» — цытуе Статкевіча «Радыё Свабода», які выйшаў з залы суда, сказаўшы гэтыя словы.

Мікалай Статкевіч перад будынкам суда

Статкевіч выйшаў з залы і папрасіў канвой адвезці яго назад у турму далей адбываць 10 сутак арышту.

Пяцёра слонімцаў вярнуліся ў Слонім без затрыманняў.

Фота з архіва «ГС» і «Радыё Свабода»

Наш канал в Telegram