Наверх
EUR 2.3252
USD 2.0793
RUB(100) 3.2206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімцы ўдзельнічалі ў марафоне годнасці ў Курапатах (відэа)

4 июля 2018 13:28
166
Поделиться:

Слонімцы з актывістамі руху "Разам" каля "Паедзем, паямо" ў Мінску, 20.06.2018

Прадстаўнікі Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл 29 чэрвеня адстаялі вахту каля сумна вядомай рэстарацыі "Паедзем, паямо" ў Мінску

Гэты рэстаранны комплекс афіцыйна адкрылі 6 чэрвеня на адлегласці 50 метраў ад мяжы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Менавіта тут у 30-я гады мінулага стагоддзя, па розных падліках, было расстраляна да 250 тысяч бязвінных ахвяр.

За некалькі дзён да адкрыцця рэстарана апазіцыйныя палітыкі, грамадскія дзеячы сталі выходзіць на акцыі супраць адкрыцця. Але рэстаран ўсё роўна пачаў працаваць, а акцыі пратэсту працягваюцца да гэтага часу.

— Пра падзеі ў Курапатах мы даведаліся са СМІ і вырашылі паехаць яшчэ раней, адразу пасля адкрыцця рэстарана. Аднак працоўны графік у кожнага быў такі, што змаглі сабрацца і паехаць толькі ў пятніцу, 29-га. Якраз у гэты дзень там праходзіла акцыя руху «Разам». Мы далучыліся, — расказвае ў размове з карэспандэнтам «ГС» Алесь Масюк, адзін з удзельнікаў той паездкі ў Мінск.

— Алесь, распавядзі крыху, як праходзіла ваша акцыя і колькі вас было са Слоніма?

— Нас было чатыры чалавекі: Іван Бедка, Уладзімір Літвін, Віктар Марчык і я. Мы прабылі каля рэстарацыі і ў Курапатах агулам шэсць гадзін. У той дзень туды прыходзілі і выступалі Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Вольга Нікалайчык (іх назаўтра затрымала міліцыя) і іншыя вядомыя і невядомыя людзі. Знаёмы нам  у Слоніме па публікацыях у «Газеце Слонімскай» Алесь Сапега зайшоў у той дзень у рэстаран і напісаў там скаргу ў «Кнізе заўваг і прапаноў». Яшчэ мяне ўразілі самі Курапаты… Сотні крыжоў. Як побач з такім месцам можна было праектаваць і адкрываць забаўляльны комплекс, рэстаран?! Не разумею. Асноўная задача валанцёраў, якія там дзяжураць, распавядаць наведвальнікам пра гэтае месца і заклікаць не наведваць рэстаран. Гэтае «Паедзем, паямо» гучыць жа як запрашэнне пабаляваць на могілках.

— Аднак гаспадары рэстарана і ўлады, якія дазволілі яго там пабудаваць і адкрыць, відаць, так не лічаць?

— Калі казаць пра цяперашнюю ўладу, то адразу згадваецца міністр унутраных спраў Шуневіч у мундзіры генерала НКУС. Сталінскія каты ў такіх мундзірах стралялі людзей у Курапатах. Відавочна, што пры ўладзе ў Беларусі сёння знаходзяцца нашчадкі тых сталінскіх апрычнікаў, якім мемарыял Курапаты як бяльмо ў воку. Таму і адносіны да гэтага месца ў іх нялюдскія.

— А як сябе паводзілі ахоўнікі правапарадку каля «Паедзем, паямо» ў той дзень, як вы там былі?

— Найбольш запомніліся інспектары ДАІ, якія падыходзілі да кіроўцаў — удзельнікаў акцыі з загадзя напісанымі пратаколамі і прасілі: «Падпішыце, калі ласка». Копіямі тых пратаколаў іх уладальнікі потым абклейвалі плот вакол рэстарана. Там на плоце шмат ужо інфармацыі пра Курапаты і пра грамадскія акцыі вісіць.

— Калі сітуацыя вакол Курапатаў хутка не зменіцца, паедзеце туды зноў, калі спатрэбіцца?

— Марафон годнасці працягваецца, таму я такой магчымасці не выключаю.

Фота і відэа з архіва Алеся Масюка

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание