Наверх
Слоним
ясно
19 °C
Зельва
ясно
19 °C
Волковыск
ясно
19 °C
Мосты
ясно
19 °C
Дятлово
ясно
19 °C
Барановичи
ясно
18 °C
EUR 2.7311
USD 2.4214
RUB(100) 3.4359
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На Слонімшчыне шыльду з назвай вёскі Пятралевічы ўдасканальвалі тры разы за тры гады

5 июля 2018 10:59
Поделиться:

Гэту шыльду ўстанавілі напрыканцы чэрвеня 2018 года

Сёлета да афіцыйнага Дня Незалежнасці чарговы раз замянілі шыльду з назвай вёскі на ўездзе ў першыя Пятралевічы. Цяпер гэта салідная шыльда з малюнкам і назвай вёскі, якія звычайна ўсталёўваюць пры ўездзе ў буйныя населеныя пункты

Хочацца адзначыць, што ў гэтай справе ў мясцовых уладаў назіраецца відавочны прагрэс. Яшчэ да восені 2015 года старонняму чалавеку было незразумела, дзе заканчваецца горад і пачынаюцца тыя Пятралевічы. Пасля звароту вяскоўцаў да ўладаў і публікацый на гэтую тэму ў нашай газеце і на сайце, шыльду ўстанавілі. Самую простую і з напісаннем назвы вёскі па-руску.

Такую шыльду паставілі ў 2015 годзе

Тая шыльда прастаяла да 2017 года. Каментуючы тады карэспандэнту «ГС» сітуацыю з усталяваннем рускамоўнай шыльды, старшыня Паўлаўскага сельсавета Марына Кашко паабяцала, што шыльду заменяць на беларускамоўную, і слова сваё стрымала.

Гэтую шыльду ўсталявалі ў 2017 годзе

Апошнюю рэдакцыю шыльда зазнала напрыканцы сёлетняга чэрвеня. На новую шыльду прыемна глянуць.

На выездзе з Пятралевіч цяпер

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание