
Ілюстрацыйнае фота
Распачата крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж». Страты, нанесеныя гаспадарцы, вызначаны ў суме 600 рублёў.
Мне выпадкова давялося даваць паказанні па гэтым здарэнні. Следчая прафесійна, на маю думку, распрацоўвала ўсе версіі, нават такую, што цяляты маглі быць вывезены ў багажніку аўтамабіля.
Практычна тое немагчыма. Адно цяля важыць не менш за 60 кг, і змясціць іх у багажніку проста немагчыма.
Як журналіст, я апытаў нават тых, хто раней меў дачыненне да крадзяжу скаціны, і перачытаў судовыя справы гэтага кшталту.
Гэтая сітуацыя заблытаная, аднак большасць маіх субяседнікаў схілялася да меркавання, што цяляты былі вывезены раней і іншым транспартам. Напярэдадні ішла нарыхтоўка кармоў, і на ферму несупынна прыязджала і ад`язджала з яе шмат транспарту.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь