Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Мінску адбудзецца святочная імша з нагоды народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл

5 июля 2018 14:21
Поделиться:
8 ліпеня ў 13 гадзін ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) пройдзе святочная імша з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл, якой споўніцца 157 гадоў. Святочная ўрачыстасць адбудзецца на праспекце Незалежнасці, 44А.

Магдалена Радзівіл: з пакалення «знесеных ветрам»

Марыя Магдалена Радзівіл нарадзілася 8 ліпеня 1861 года ў Варшаве. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у юнацтве у асноўным жыла ў Варшаве. Бацька Марыі Радзівіл граф Ян Казімір Завіша-Кезгайла быў вядомым археолагам і даследчыкам.

У 1882 годзе Марыя выйшла замуж за графа, іспанскага гранда Людвіга Красінскага. Калі муж памёр у 1906 годзе, яна ў другі раз выйшла замуж за Мікалая Радзівіла, які быў маладзейшы за яе на 19 гадоў.

Княгіня Магдалена Радзівіл займалася дабрачыннай дзейнасцю. Яна стаяла ля вытокаў стварэння ў Санкт-Пецярбургу першага беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца». З 1906 года па 1915 год аказвала значную фінансавую дапамогу першым беларускім выданням «Наша ніва» і каталіцкаму часопісу «Bielarus». Ахвяравала грошы на стварэнне бібліятэкі беларускай суполкі пры Расійскай акадэміі. Ёю былі адкрыты некалькі беларускамоўных школ, рамеснае вучылішча, шпіталь, уведзеныя ўніверсітэцкія стыпендыі для студэнтаў-беларусаў Віленскага ўніверсітэта. Яна сама размаўляла па-беларуску і лічыла сябе беларускай.

Магдалена Радзівіл. На першым і другім здымках яна за адным і тым жа сталом.

— Лічу сябе беларускай, паходжання літоўскага. Як і муж мой, полькай сябе не прызнаю. Яна называла сябе «беларускай шляхцянкай», — пісала яна ў газеце «Мінскае рускае слова».

З 1932 года Марыя Магдалена жыла ў Швейцарыі. Памерла яна ў горадзе Фрыбургу ў манастыры сясцёр-дамініканак.

У ліпені 2017 года прах Магдалены Радзівіл быў вернуты ў Мінск і перададзены касцёлу св. Сымона і Алены, побач з якім жыла княгіня. Прах княгіні ў Беларусь прывёз Аляксандр Сапега, прэзідэнт фонду Марыі Магдалены Радзівіл.

17 лютага ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылося перазахаванне парэшткаў Марыі Магдалены з Завішаў Радзівіл (1861–1945 гг.).

Третий справа — праправнук Марии Магдалены Радзивилл господин Антонио де Бурбон-Сицилийский.

Як узнікла ідэя прывезці прах княгіні Марыі Магдалены Радзівіл у Беларусь, мы пацікавіліся ў самога Алеся Сапегі.

— Два гады таму пан Мацей Радзівіл агучыў волю Магдалены быць пахаванай на роднай зямлі. Пры вырашэнні пераезду Магдалены паўсталі вялікія пытанні, тады нашчадкі Магдалены звязаліся са мною і папрасілі дапамагчы, — распавядае Алесь.

— Ці лёгка было ажыццявіць пастаўленую задачу?

— Не, было нялёгка. Быў праведзены цэлы шэраг дзеянняў па эксгумацыі, афармленні суправаджальных дакументаў і перазахаванні ў Менску. Больш дакладную інфармацыю я ўжо агучваў. Гэта заняло амаль год. 17 лютага Магдалена была перахавана ў касцёле св. Роха.

— Алесь, Вы з`яўляецеся прэзідэнтам фонду Мары Магдалены Радзівіл. Як узнікла ідэя стварыць фонд?

— Так, я з`яўляюся прэзідэнтам фонду Марыі Магдалены Радзівіл, які быў створаны 25 сакавіка 2018 года. Ідэя стварэння фонду паўстала падчас перазахавання Магдалены ў касцёле. Ды і патрэба стварэння была даўно.

— Чым Ваш фонд займаецца? Якія ставіце перад сабой задачы?

— Дзейнасць фонду шматбаковая: па дабрачыннасці, развіцці беларускай культуры і асветы, захаванні беларускай культурна-гістарычнай спадчыны.

Асноўная мэта — садзейнічаць рэалізацыі адукацыйных, культурных, прававых і сацыяльных праграм паміж Швейцарскай Канфедэрацыяй і Рэспублікай Беларусь.

Галоўная задача, каб фонд працаваў на карысць Беларусі і беларусаў. Вельмі часта гучыць крытыка, чаму беларусы ў замежжы замест таго, каб дапамагаць Беларусі, робяць непатрэбныя мерапрыемствы-праекты за мяжой, якія ніяк не падтрымліваюць суайчыннікаў у Беларусі: дзеці, сталыя людзі, шматдзетныя, хворыя, у культуры, у адукацыі, у сектары па правах чалавека і дэмакратызацыі і гэтак далей. Вось такі фонд ставіць перад сабой задачы дапамагаць. Дзейнасць яшчэ толькі набірае абароты, але ўпэўнены, што фонд будзе эфектыўным.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание